Кастусь Каліноўскі

Янкі галава ў снягу.

– А як гэта дый не снег,

Тады людзям будзе смех!

Яны на краі ямы. Яўхім скокнуў у яе сам. Цяпер відаць толькі іхнія плечы. Ім цесна, але яны рухаюцца, але галасы спяваюць.

Ух, ух, уха-ху!

Гэта ж быў я на таку.

– А як гэта дый не пыл,

Дык ад дзеўкі будзе тыл.

– А хоць стары – не паганы,

Яшчэ дужы і румяны.

А што каму да таго?

Можа, я пайду ды за яго.

Голас з натоўпу. Даволі!

Спыніўся танец.

Я ў х і м.

Сапраўды даволі, браце...

Занадта... Не павераць... Стой, Заруба.

Мацуйся, любы браце Вастравух.

Яўхіміха.

Трымайцеся спакойна, мужыкі!

Хрыстос над вамі. Ён, пакутных, вас

Каля сябе пасадзіць.

Я ў х і м.

Ціху табе

З тваім Хрыстом. Не мог падмогі даць

На памагатых д’ябла.

Яўхіміха.

Не блюзнер!

Я ў х і м.

Чаго блюзнерыць? Я яшччэ не знаю.

Ці ёсць ён, бог?