Кастусь Каліноўскі

К а с т у с ь. Марыя...

М а р ы я. Бо я кахаю вас. I я слабейшая за яе, праклятую. Што яна зрабіла з горадам, з краінай, са шчасцем, ваша справа?! А я – слабейшая. Я не магу змагацца супраць яе... Гора маё! Бяда мая! (Плача.)

Караліна. Сочаць... Падбіраюцца. Як пальцы да горла.

Марцявічус (змрочна). Не лезь, Мураш, да горла мяцяжу, бо атрымаеш ты... па пысе... Не, я не Пушкін... Але па пысе ён атрымае.

В і т а ў т. Не ўсё ж каб шанцавала ды шанцавала. Паўсюль. Ва ўсім. У вайне, выкраданнях, каханні... у картах... чорце, д’ябле.

Арсень са здзіўленном азірнуўся.

А р с е н ь. У якіх картах?

В і т а ў т. Скажам, “у стратэгічных картах”.

Марцявічус. З імі некаторым, прама скажам, не шанцуе...

А р с е н ь (нудна). Ты, Вітаўт, нуда японская... Астабрыд ты мне. (Думае над бланкам пашпарта.) Якое б табе прозвішча, Кастусь?

В і т а ў т (сам сабе, вельмі змрочна). Банапарт нядрэннае прозвішча... Пугачоў.

Чортаў Бацька. Відны...

А р с е н ь. Нешчаслівае для нашага брата прозвішча... Гм... Не, там людзі дрэнныя, поскудзь дробная, а не людзі... Спасаіконапрэабражэнскі? Пузам для такога прозвішча не выйшаў... А што, калі тваё, Пархвен, прозвішча? Ды не, які ён Бабаед... Унь бабы я г о, гаротнага, поедам ядуць,.. Ага, ад лацінскага “віта” – жыццё... Шчаслівае прозвішча – Ві-та-жэ-нец.

Я н е в і ч. А жыць яму, святому дурню, у святым месцы. У Свентаянскіх мурах.

Чортаў Бацька. Праўдачка. Да Мурашоўскага палаца адтуль – д-даплюнуць можна. Хто стане шукаць?

К а с т у с ь (да Марыі). Але я не ўводзіў вас у зман.

М а р ы я. Але я кахаю.

К а с т у с ь (мякка). Мне шкада, Марыя. Вельмі шкада.

Паўза.

Але я не магу быць побач. Не думайце, што прычына таму – вы. Проста мы ўсе тут – жаніхі радзімы, свабоды... Калі гэта цябе супакоіць – супакойся.

Караліна апускае галаву.

Калі можаш дараваць – даруй.

Караліна. Досыць... Не трэба слоў... Яна ж – ну проста... (Робіць жэст адчаю.) Маўчы. (Бярэ Марыю за плечы, адводзіць.)

М а р ы я. Ты таксама кахаеш... (Дапытліва глядзіць па Караліну.) Нічога. Я цябе не баюся. Я баюся – т о й... Бывай, Кастусь.

К а с т у с ь. Бывай.

Марыя (ціха). Да сустрэчы... як прыйдзе “свабода”. (Горка.) Не думала, што буду яе чакаць.

Чортаў Бацька. Чакай, дзетухна, чакай светлую нашу.

Пайшла М а р ы я.

Караліна (ціха). Нясцерпна ёй.

Я н е в і ч. Ты ўжо маўчы!.. Ты ўжо маўчы!.. Як аперазаю, не гледзячы.

Арсень бярэ стары пашпарт Кастуся, паліць на запалках. Падае яму новы.

А р с е н ь. Усё. Вітаю з хрьшгчэннем, пан Вітажэнец, прыватны настаўнік.

Марцявічус. Пан настаўнік, пан настаўнік, у вас бяда!

К а с т у с ь (змрочна). Што?! Кабан здох?

Марцявічус. Горш... інспектар прыехаў.

Усе засмяяліся, не вельмі весела.

В і т а ў т (голасна). Жарцікі... А ты на полі страчаных быў, а-та-ман?

А р с е н ь. А ты лічыў, гінуць са сцягам? Так і гінуць.