Кастусь Каліноўскі

В і т а ў т. Ты быў, што жартуеш?

Я н е в і ч. Змоўч, псіх... Выгляд твой пахмуры – свята светлае побач з ягонымі... жартамі, імяніны сэрца...

К а с т у с ь. Не трэба яго крыўдзіць... Вітаўт, я ж не таму сказаў табе папрок, што ў мяне дрэнны характар, што я дрэнна стаўлюся да цябе. Проста, нават калі справа ідзе аб жыцці аднаго з нас – на канспіратыўную кватэру нельга весці старонніх. Ты гэта – запомні.

В і т а ў т. Яна ж твая кватэрная гаспадыня. Ты ж з ёю ды са мною аб зорах гаварыў.

К а с т у с ь. Зоры – справа іншая. На іх яшчэ мураўёўскія сышчыкі не паспелі залезці.

Вітаўт. Я ж думаў, у яе толькі справа. Я ж не ведаў, што яна яшчэ і куры з табой строіць.

К а с т у с ь. Не буду я з табой біцца, Вітаўт мілы.

В і т а ў т (непрытомна). Ух-х, да чаго ж цябе пашанцаванне любіць!

К а с т у с ь. Скончу, значыць, дрэнна.

Чортаў Бацька. Тых бунтаўшчыкоў, якім шанцуе, улады асабліва не любяць.

В і т а ў т (у ціхай раз’юшанасці). I ваявода ты, і трасца, і хвароба,.. I паэт... “I акадэмік, і герой...”

К а с т у с ь. Разнастайны чалавек... I цесля... Калок аднойчы зачасаў. I скончылася – страшна. Хіба што не мараплаўца... Вітаўт, што з табой?

В і т а ў т. Мараплаўца... I каламутнае яно, тое мора, у якім плаваеш. Плывец ты – нічога. Толькі замест залатога ветразя ў цябе – ануча. Чужым зрабіў нам мора. Не ведаю, з якой прычыны. Са славалюбства?

К а с т у с ь. Я не адмірал. Я грабу дзень і ноч, ратуючы карабель. У мяне ад напругі – кроў з-пад пазногцяў. Ты гэтага хочаш?

В і т а ў т. Адмірал... хамаў...

К а с т у с ь. За сябе я не крыўдую... хаця я любіў цябе... (Грозна.) Але гэтага, але людзей, братоў маіх, – ты мне не чапай... Мы за гэта закапанымі заплацілі... Іх... жывымі... а ты мне тут... тэарэтычныя антраша вырабляеш, зміеў шып папалам з істэрыкай.

Доўгая паўза.

Досыць аб гэтым.

В і т а ў т. Не, не досыць... Ты чаму мяне да вялікай справы не дапускаеш?! Чаму?

К а с т у с ь. Ты ўдзельнічаў. У многіх.

В і т а ў т. Ах, справы... Тэрарыст, экспрапрыятар, трасца, хвароба... А мне змыць, змыць з сябе трэба...

К а с т у с ь (пасля паўзы). Добра... Караліна не паедзе на Міншчыну...

Караліна. А хто?

К а с т у с ь. Ён...

В і т а ў т. Туды? Дзе развал?

К а с т у с ь. Больш цяжкай працы няма... Не ўпэўнены – не едзь.

В і т а ў т. Вось... Вось яе... Толькі яе...

Кастусь. I ўлічы, там сапраўды цяжка.

В і т а ў т. Зробім... Не ўсё ж ты ды другія... Мы таксама не шапкай боршч ямо, не ў нерат узімку хутаемся, не нагою нос выбіваем...

Паўза.

К а с т у сь. Едзь. Марыш аб славе? Законна для тваіх год. Хочаш небяспекі? Таксама. Працаваць хочаш? Працуй. Вось табе Міншчына. Рабі там што хочаш. Але каб праз месяц быў стальны парадак. Не зробіш – адкажаш. Будзем ведаць: крыкі твае – шчанюкоў віск. Зробіш – вось табе твая слава і памяць у пакаленнях.

I тут раптам устае пані Юзэфа.

Я н е в і ч. Не! Агойтайся, Кастусь! Нельга!

К а с т у с ь. Чаму?

Я н е в і ч. Панства яго! Сённяшняя яго выхадка...

Кастусь. Ён заўсёды быў смелы...I ён зразумее сваю няслушнасць. Усім нам іншай дарогі няма: або перамога, або пятля... Мяне ён не абразіць, Юзэфа. I потым, ён хлопец з хворым сумленнем, яму сапраўды трэба верыць у сябе...

Я н е в і ч. Нішто сабе гусь! Ну і ну! Яму дзевятнадцаць, табе – дваццаць пяць, а ты за яго не разумнейшы...

К а с т у с ь. Чаго гэта я гусь, цётка Юзэфа?