Купить метан украина метандиенон купить метан по низким ценам в украине.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20

Ладдзя роспачы

А вось салоўка, які трэцяе лета спакойна жыў пад ягоным акном. А вось заяц, які дажыў да старасці адразу за гумнамі, таму што так не бывае.Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на “спрадвечны” закон.– Ты ваюеш не па правілах, Выліваха, – сказала Смерць. – Ты аддаў мне гэтага латніка і, значыцца, павінен быў замацавацца вось тут, а замест гэтага...– Каму павінен?– Беспамылковасці.– Я павінен вось ім, гэтым людзям. І нікому больш.Другі слон Смерці заракатаў бакамі па стале. Выліваха ўсміхнуўся... Што ведала гэтая бязвокая дрэнь аб арабіне, якая расце на яго камяніцы, няхай без належнага абшару зямлі, але затое недасяжная для коз? Што ведала яна аб зайцы ў глогавых агароджах, які цаною штодзённых драпін зберагаў у цэласці шкуру? Што ведала яна аб яго народзе, які жыў насупор і не так і ўзрошчваў шыпы на сваіх карэннях, а не на сцяблінах?“Хай косіць твая каса. Што мне ў маіх гожых, але непатрэбных кветках, калі мае карэнні маўчаць, і разрастаюцца ў зямлі, і чакаюць свайго дня?”– Выліваха, дзе сэнс у тваіх учынках?– А ты што думала, я – абак1? Чалавек – быдла непаслядоўнае. Таму ён і не быдла.Ён лікаваў удушы. Яна, неадольная, не магла адолець толькі аднаго: Боскай непаслядоўнасці чалавечай думкі.Нават не Боскай. Таму што чалавек часам са звычайнага падзення ігральных касцей робіць больш значныя высновы, чым Бог з бясспрэчнага закону аб тым, што двойчы два чатыры.– Ты накшталт бацькоў нашай царквы, – сказаў Выліваха. – Вазьмі іх за ногі, стусані – адразу з іх рознае дзярмо пасыпецца. Тры ісціны – і больш няма... “Рабы, слухайцеся паноў вашых“, “Дух – галоўнае, а гнойная плоць – за ім“, “Ашчэ не будзеце, як дзеці – не трапіце ў царства нябеснае...“. Стваральнікі мудрасці для бедных... Чаканшчыкі баек для ўсіх.І ён зняў каня Смерці.Ён успамінаў зямлю і ўсміхаўся. Яго новая, непераможная, мудрасць была мудрасцю таму, што ў ёй не было нічога скутага. У ёй было натхненне, сардэчны боль, неасэнсаваная прыхільнасць да аднаго і агіда да другога. Шкада, што позна, позна прыйшла да яго мудрасць. Але ён падумаў, што як Смерць вось зараз не можа перамагчы яго, так ніколі не пераможа яго жывых братоў вялікае каралеўства, у якім уладарыў рагаты ягоным дбаннем Цыкмун. Ніколі, нават з дапамогай падлюг накшталт нясвіжскага Радзівіла, старобінскага Слуцкага або паланецкіх ці менскіх Хадкевічаў. Таму што ўсе яны рабілі “як належыць“.– Мат! – сказаў ён.Смерць сядзела моўчкі. Потым узняла вачніцы.– Нечакана, – сказала яна, не расціскаючы зубоў. – З самай той хвіліны, калі я зяўнула ладдзю.– Ты зяўнула яе раней, – сказаў Выліваха. – Яшчэ на моры.– Перамог... Што ж, мяне суцяшае тое, што гэта апошняя твая перамога. Што ты – першы, але ты і апошні.– І тое праўда, – сказаў Гервасій і ўстаў. – Хаця?.. Хто ведае... Цяперака пайшлі так-кія дзеці. І потым – чаго мне шкадаваць, калі я змог немагчымае, калі я знікну – пераможцаю?– Развітайся з імі, – сказала Смерць.– Нічога, хлопцы, – сказаў Выліваха. – Сустрэнемся ў казалупа на шастку, як сказаў наш добры кароль маскоўскаму цару.– А я? – сказала Бярозка.– Шумі даўжэй, – сказаў Выліваха. – Пастарайся там наконт дзяцей і за мяне... Жыві шчасліва, малая.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20