http://vacation.lviv.ua/ пропонуєм вам екскурсії по львову. . Мужские термобелье купить мужские термобелье.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20

Ладдзя роспачы

У багатых, але пацёртых уборах, светлавокія, заўсёды на падпітку. Вакол лірны гуд і дудны роў. На сёдлах – жанчыны. На плячах – сокалы. У сэрцах – няма Божага страху.Рагачоўская грамада, усе мужы статэчныя і радцы, дзякуючы ім страцілі чалавечае падабенства. Ужо нібы не чалавечая зборня сядзела ў радзе і на капе, а статак галінастых аленяў. І не глядзелі алені адзін аднаму ў вочы ад вялікага сораму.Адабралі яны жонак у пана земскага пісара, і ў пана лоўчага, і ў пана старасты, і ў пана кашталяна, і ў пана наглядчыка за бабровымі гонамі. А сам Гервасій Выліваха звёў і паіў вельмі многіх, і нават каханку палкоўніка Чыжа. Палкоўнік спаймаў іх з ліцом і кінуўся быў біць, то яны палкоўніка напаілі пад прымусам і, п’янага, павезлі ў госці да рагачоўскага пробашча, дзе палкоўнік з пробашчавай аканомкай аскароміўся, учыніўшы свальны блуд. Пробашч раніцою, з гарачкі ды болем у галаве пакутуючы, закаціў імшу і на той імшы пана Чыжа пракляў у імя рымскай царквы да дзевятага калена.А потым здарылася дзіва. Знайшлі на замкавым падвор’і срэбную скрынку, якая ўпала з неба. Так нядаўна ўпала, што яшчэ цёплая была. А ў скрынцы – каштоўнасці. А на скрынцы – надпіс, што ўсё гэта дасылае святы Юры таму з горада, хто не парушыў ніводнага з Божых запаветаў.Над гэтай скрынкай счапіліся ўсе. І замкавыя вялікія людзі, і касцельныя, і людзі царквы. Кожны хацеў давесці, што гэта яму, а таму іншых усіх паплюжыў і выкрываў. І выявілася, што толькі садомскага граху ў горадзе і не было. І так гэта было брыдка, што сяляне пасля таго цэлы год баяліся ездзіць на торг – калі ўжо там такія начальныя людзі. Ледзь на захірэў горад.А скрынку тую, як выявілася потым, аб чым і дакумент быў завераны і схаваны ў ларніка1, зрабіў магілеўскі залатар Мацюшка.А каштоўнасці ўсе чыста былі непраўдзівыя, фальшывыя. Вось табе і Юр’еў тэстамент!Каменні тыя замовіў Андрэй Гарбаты, а скрынку – сам Выліваха. Дзіўны быў іхні хаўрус. Коней любілі – як татары ці вугры, сабакары былі – горш за ангельцаў, а ўжо што да жаночага полу – ратуй нас, Пане Божа, і злітуйся, гэткія антыхрысты.Вербенай валасы намосцяць ды пад камяніцы, да паняў. У вочы глядзяць, як анёлы, а ў саміх ніжэй спіны хвост д’яблаў. І словы ж аднекуль бралі – “сонца ты маё астатняе, лада мая, ветразь мой на шляху да вечнага спасення“. А ноздры ў саміх – як у коней трапечуць.Калі б перад каралём Цыкмунам пала столькі замкаў, колькі перад імі жонак – кароль бы ўладарыў паловаю свету.Але каралю шанцавала не так.Нічога ім не маглі ўчыніць, нават калі Гервасій Выліваха зрабіў замах на жонку магілеўскага войта. Войт быў па ўзросту скупаваты.А жонка ў яго была баба добрая: чаго ні папрасі – не адмовіць....Няшчасны быў горад. Зусім нядаўна яго крымчакі абрабавалі і спалілі, за дваццаць сем год перад гэтым тое самае зрабіла маскоўская раць. Досыць, здавалася б, дык не: свой, нутраны, знайшоўся татарын, брыдкі Богу Гервасій.На духоўным судзе ўсю кампанію сарамаціў біскуп. Казаў, што самушчаюць яны народ самым сваім існаваннем, бо прымушаюць сумнявацца ў бясхібнасці Бога. Усё ж, маўляў, і яны Божыя стварэнні, дык палучаецца, што Ўсяведны накшталт дрэннага ганчара.Яны, аднак, не спалохаліся і дагмат бясхібнасці Бога падсеклі пад корань, кажучы, што нават ён робіць шмат непатрэбнага на гэтай зямлі. Напрыклад, цыцкі ў мужчын. Не было яшчэ на свеце мужчыны, якому б яны хоць раз спатрэбіліся. А калі Творца задумаў упрыгожыць імі мужчыну – то чаму прыляпіў іх на месцы, што заўсёды прыкрытае вопраткай?

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20