Постеры а0 в харькове срочная печать плакатов и афиш в харькове. . Изготовление наружной светодиодной рекламы в кривом роге.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20

Ладдзя роспачы

– Ты не верыш у рай?– Так не бывае, каб і тут і там было добра. А мне добра тут.– А мне – не.Веі Вылівахі задрыжалі.– Гэта не твая віна, гаспадыня. Людзі не ўмеюць жыць і таму кажуць пра заўтра, якога не будзе. Сёння мы верым і мучым сваё беднае цела, а заўтра затое будзем жыць. Сёння мы адмаўляемся ад сэрца ў імя велічы, але заўтра нам дадуць узнагароду. Сёння вырываем з сэрца любых, бо нам трэба ўзвялічыць каралеўства, але заўтра мы будзем кахаць.Голас у яго быў, як скрыпка:– І ты... не думаеш, што аб той самай велічы, напэўна, думаў і Канстанцін Вялікі, а зараз яго Візантыя, нарабіўшы крывавых брыдкасцяў, ляжыць у тле і праху. І нічога не засталося. Ні велічы, ні нават кахання першага кесара. Бо яго не было. То каму ад гэтага лягчэй? Я не хачу, пані.– Царква патрабуе для цябе вогнішча.Выліваха паціснуў плячыма:– Што ж. У апошнюю ноч у мяне будзе больш успамінаў, чым у Канстанціна Вялікага. І я не пакіну пасля сябе другой Візантыі, акрамя любові. А яна непадуладная туркам... А табе парада – жыві. Апачывальня – гэта як забойства.– Позна.– Позна бывае, як кажуць, толькі ў труне. Але я не веру. Я так люблю жыццё – бо проста жыву! – што не магу верыць нават гэтаму.– Раніцай я клікну варту. Чаго б ты хацеў у гэтую апошнюю ноч?– Любові.– Гэта немагчыма, – амаль варожа і жорстка сказала яна.– Тады – зрабіць табе апошнюю паслугу. Паказаць гэты свет... Толькі не трэба іншых.І, кажуць, яна згадзілася. А ён павёз яе адхонамі на бераг Дняпра да сваёй камяніцы. Камяніца была старая, з абваленымі зубцамі і без брамы. Але затое вакол белымі ў цемры аблокамі цвіў глог, святлела брызгліва і ўгадваліся па водару шыпшына і бружмель.Месяц узышоў над ракою. І нарадзілася два светы. Адзін распасцёрся вакол, а другі перапоўніў Дняпро. Глыбока-глыбока, аж да апошняй зоркі.Бона паглядзела на мужчыну і ўпершыню ўбачыла месячнае святло ў яго валасах....Яна гаварыла з ім пра Бога і яго запаветы, кажуць, аж шэсць тыдняў, да дня святога і апосталам роўнага князя Ўладзіміра.Усе бачылі, як стараецца яна вярнуць гэтую аблудную душу на верны шлях, і нават кароль быў бы задаволены, убачыўшы яе намаганні ў доўгіх дыспутах. Яна ведала, што адзін схілены варты сотні верных, і таму была вынаходлівая і няўтомная, не шкадуючы для справы веры ні дня, ні ночы.А потым паехала, так і не пахіснуўшы Выліваху ў яго абрыдлівай і закаранелай ерасі і, галоўнае, не пакараўшы яго. Дзіўна, на вуснах яе не было горкай усмешкі, што спадарожнічае паражэнню, а вочы былі прасветленыя, нібы яна ўдастоілася сузіраць святы Грааль, які, як вядома, ёсць вышэйшая ісціна.Ніхто не ведаў, што яна нават узнагародзіла пана Выліваху: за стойкасць, з якой трымаўся ерасі. Падарыла яму залаты з партрэтам вялікага Цыкмуна, каб заўсёды памятаў розніцу між сабою і ім. Гервасій прасвідраваў у ім дзірку і стаў насіць на шыі замест святога агнусека. І як іншыя супакойваюцца, пазіраючы на Божага агнца, так Выліваха, калі ў яго быў дрэнны настрой, выцягваў залаты ланцужок, назіраў знаёмыя рысы, чытаў надпіс ”Sigis-rex-polo“1– і яму рабілася лягчэй.Бона не была б жанчынай, каб не прыдумала яшчэ і такога....Усе спадзяванні начальных людзей пайшлі марна. Радцы дзерлі на сабе валасы. Ніхто ў свеце больш не мог вызваліць іх ад нечасцівага Гервасія. Ніхто, бо вышэй каралевы нікога не было.Яны, аднак, памыляліся. У той час, калі Гервасій з сябрамі паляваў на звера і птушку, граў з Ірай у шахматы, калі за вокнамі лье восеньскі дождж, і ўзімку ляжаў на шкурах з каханай (а ля галоў іхніх скакаў у каміне цёплы агонь) – другая жанчына рыхтавалася прыйсці да Вылівахі, каб пазбавіць яго – асалод, а горад – пазбавіць ад яго.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20