Легенда аб бедным дябле і аб адвакатах Сатаны

Нейкая страшная сіла хіліла да зямлі яго нечалавечае моцнае цела. Ён змагаўся, але яна паставіла яго на дрыжачыя калені і потым шпурнула на траву сваёй магутнай рукой.I Гораў кінуўся на дапамогу, забьгўшы ўсё; прыўзняў галаву, ірвануў мундзір, раздзёр сарочку на грудзях і пабачыў нізка, пад левым саском, маленькую круглую ранку.Гэта было зусім нястрашна, толькі адна-дзве кроплі крыві. Але Горава здзівіла не гэта. Яго здзівілі вочы Леановіча, у якіх зараз не было пустаты, а было смяротнае здзіўленне і яшчэ нешта.Леановіч варухнуў вуснамі.– Пісталет... пісталет у багну, – заспяшаўся ён.Здзіўленыя, неяк па-дзіцячаму светлыя вочы спыніліся на Гораве, які трэсся ад непапраўнасці зробленага.Пора-Леановіч заварушыў рукамі па грудзях і раптам, на апошнім дыханні, сказаў ясным і чыстым голасам:– Дзякуй вам... Дзякуй...I паймаўшы руку Горава, пацалаваў яе дрыжачымі вуснамі.Потым гэтыя вусны замёрлі, а позірк здзіўлена і безуважна спыніўся на шэрым небе, пад якім усё яшчэ лёталі і енчылі аб літасці кнігаўкі.– Усё, што я вам расказаў, – праўда, – сказаў Гораў. Гэта было праз два дні пасля двабою. За кардонам, у лугах, непадалёк ад той вярбы, ля якой яны стрэліся ў дзень дуэлі, стаяла на Збароўскай дарозе знаёмая параконная брычка. Жанчына ў чорным сядзела на заднім сядзенні, прыклаўшы да рота чорную карункавую хустачку. Гораў стаяў адной нагою на прыступцы брычкі. У абаіх былі празрыстыя ад бледнасці твары. – Вам не варта насіць жалобу, – сказаў Гораў, – вы ж ведаеце, што Мураўёў забараніў нашэнне жалобных убораў, ён і тут бачыць жалобу не па забітых, а па радзіме. Вас могуць з гэтай прычыны абразіць на дарозе...Ён убачыў вялізныя змучаныя вочы. Амаль на паўтвару.– Мне ўсё адно, – сказала жанчына.– I ўсё ж накіньце паўзверх плашч другога колеру. Пасты на дарогах падвоены з прычыны забойства афіцэра.– Вы расказалі мне жахлівую рэч, – сказала жанчына, – я і сама здагадвалася, што з гэтым мураўёўскім загадам не ўсё добра. Цяпер я пераканалася ў гэтым. Але чаму зараз менавіта вы начальнік кардона?– Я ж казаў: пасты на дарогах падвоены з прычыны забойства капітана Пора-Леановіча.– Хто яго забіў? – уважліва гледзячы на Горава, спытала жанчына. – Няўжо інсургенты зноў з’явіліся?– Яго забіў я, – цвёрда і сумна сказаў Гораў, – не трэба непакоіцца. Мы страляліся на сумленнай дуэлі.– Не варта было. Ён толькі выконваў загад.– Варта было, – сказаў Гораў, – варта для яго самога.Жанчына моўчкі глядзела на мокрыя лугі, дрэмлючыя пад плямамі скупога сонца. Потым нахілілася, выцягнула з дарожнага кофра цёмна-сіні плашч і накінула яго паўзверх жалобнага адзення.– Бадай што, ваша праўда, – сказала яна. – Я была зусім разбітая, але вы сваёй мужнасцю далі мужнасць і мне. Я ведаю, што мне рабіць.– Куды вы зараз?– У Вільню. Да Мураўёва, Я даб’юся ў яго аўдыенцыі і не пабаюся сказаць яму, што я думаю аб яго паводзінах.– Гэта вельмі небяспечна. А вы яшчэ такая маладая, і для вас не цяпер, не зараз, але магчыма шчасце.Нясцерпны жаль і немае замілаванне ахапілі душу Горава, калі яна ўзяла яго руку ў свае.– Я ведаю, ёсць многа добрых людзей, – сказала яна, – людзей з усеабдымным, з чалавечым сэрцам. Такіх, як вы. Але што я магу зрабіць, калі мне ўсё жыццё будуць трызніцца тыя дзесяць хвілін, на якія я спазнілася. Калі для сэрца чалавечага няма і не будзе забыцця... Дарагі мой чалавек. Я ведаю – у мяне ўсё канфіскуюць. Мяне, хутчэй за ўсё, чакае Сібір.