Легенда аб бедным дябле і аб адвакатах Сатаны

– Надзенька, каб вы толькі ведалі, як я сумаваў па вас, як нясцерпна мне было без вас на гэтай зямлі, што стаптана капытамі конных палкоў.Яна ўсміхаецца. I цішыня. Недзе ўдарыў і змоўк у шкляным паветры далёкі звон. Шчасце! Масква! I цішыня, цішыня. ў шатах ліп. Цішыня.Стрэл.Гораў ад неспадзяванасці спатыкнуўся аб корань, які – д’ябал ведае нашто – выпер акурат на дарозе. I адразу пачуў за плотам распанелы грудны голас.– Сымон, давай карту.Вернуты стрэлам і гэтым голасам на зямлю, Юрый глыбока і цяжка ўздыхнуў і амаль з нянавісцю агледзеў страшны ў чаканні невядомага Дняпро.Бровы маладога чалавека задрыжалі. Але ўжо ў наступны момант ён справіўся – нездарма яго паважалі за шалёную храбрасць, хоць толькі ён ведаў, як цяжка яна яму даставалася, – і цвёрдай хадою накіраваўся ў двор, гэты сумны двор, выбіты, як ток, акружаны паламаным плотам.Сярод двара, тварам да забітай брамы, стаялі два чалавекі: салдат-дзяншчык і афіцэр. Салдат трымаў скрынку з пісталетамі і калоду карт. Афіцэр браў са скрынкі пісталеты і, не цэлячыся, страляў у браму, у маленькі белы чатырохкутнічак, прыбіты да шулы.Афіцэр стрэліў апошні раз і павярнуўся: – А-а, камрад... Да зброі, вісусы-гусары...Горава ў які ўжо раз уразіў яго сухі прыгожы твар, белыя валасы і бакенбарды і, галоўнае, страшнаватыя блакітныя вочы з выразам пустаты і пагарды да ўсяго. I яшчэ рэзкі шнар паўз брыво і левую скронь.Калі пры першай сустрэчы ён запытаўся ў Пора-Леановіча наконт паходжання гэтай адмеціны, той неахвотна буркнуў:– Шпагаю тут адзін... падурэў. Штафедрон.– Ну і што? – спытаў тады Гораў.– Паспадзяваўся занадта на французскую школу, – з жахлівай іроніяй сказаў Леановіч, – у славутага, бачыце, Мерсье вучыўся.Гораў ведаў, што чалавек, з якім звёў яго лёс, карыстаецца славаю першага ў палку – і не толькі ў палку – брэцёра, што ён ужывае толькі дуэльныя пісталеты, але за такім заняткам, як сёння, заставаў Леановіча ўпершыню.– Руку набіваў, – сказаў Пора-Леановіч з паблажлівай ласкавасцю, – адвучвацца нельга.Сымон, быццам жадаючы пахваліцца поспехамі пана, аддзёр ад шулы карту і здалёк паказаў яе Юрыю.– Ат, глупства, – пагардліва сказаў Леановіч.– Нічога не разумею, – сказаў Гораў, – звычайны туз... Жалудовы.– А вы паглядзіце лепей, – раўнадушна сказаў капітан.Гораў падышоў, схіліўся над картай і мімаволі пацягнуў ротам паветра.Туз быў віновы. Тры кулі, пасаджаныя амаль адна ў адну, зрабілі з віней жолудзі.– Капітан, – сказаў Гораў, – гэта лепшае, што я калі-небудзь бачыў,– Лухта, – сказаў капітан, – хадзем лепей вып’ем......Гэта была звычайная вясковая хата, толькі што з бакоўкаю. Ды яшчэ палілі яе “па-беламу”, так што хоць у гэтым сэнсе афіцэрам пашанцавала. Вялізны негабляваны стол, шырокія лавы, цемнаваты “Спас”у куце.На вокнах у гаршках “алёнчыны слёзы”. Сухія слёзы, бо зямля ўся ў тытунёвым попеле. Аж шэрая.Адзінай украсай пацямнелых сцен былі два лубкі. . На адным святы Елісей з тварам хітрага ідыёта, насылаў на отракаў мядзведзіцу. Фарба ад німба расплылася ў Елісея па галаве, і невядома было, чаму ён з такой раскошнай шавялюрай пакрыўдзіўся на мянушку “лысы”.На другім лубку тры татарыны дзялілі палон.Пакуль Сымон ставіў на стол гарэлку, гуркі ў смятане, міску з варанымі кіяхамі і патэльню, на якой клекаталі ў кіпячым масле смажаныя гусцёркі, Пора-Леановіч сядзеў на лаве ля акна, чысціў пісталеты і размаўляў сам з сабою.