Легенда аб бедным дябле і аб адвакатах Сатаны

З вышкі ўсё і пачалося.Гамарня натоўпу, газетныя капелюшы, ляск падбадзёрваючых апладысментаў. I імпэтная страла вышкі, узнесеная над затокай, над зеленаватым Дняпром, над дубамі, што шырока растрэслі на процілеглым баку свае зялёныя шапкі.На гэтай страле раптоўна з’явілася танюткая, таксама ўзнесеная ў неба, дзявочая постаць, і гурт раптоўна сціхнуў у адным імкненні да таго, што яна збіралася зрабіць.Яна адарвалася ад апоры, зрабіла паўкола ў паветры, быццам яшчэ думала, дзе лепей – у ззяючым майскім небе ці ў таемных глыбінях вады, – і потым плаўна, з той лёгкасцю, якая прымушае людзей верыць у палёт, памкнулася ўніз.Рукі – ластаўчыны крылы, прыгожы выгіб ног – сімвал палёту.Дзяўчына ляцела над ракой.Дома Андрэй доўгі час сядзеў у кветніку, не ў змозе забыць гэтай дзівоснай з’явы. I ён амаль не здзівіўся, калі нехта адчыніў веснічкі. Куртаты Джэк ускінуўся быў брахаць, але адразу стаў і з цікавасцю пачаў разглядаць цемнавокую асмужаную дзяўчыну, якая стаяла на сцежцы.– Прабачце, гэта дом Грынкевічавых?– Калі гэтая халупка – дом, то так, гэта дом Грынкевічавых.– Гэта не халупка, гэта вельмі прыемны сціплы домік. Хоць, вядома, ваш даваенны, на Замкавай быў большы.– Праходзьце... Адкуль вы ведаеце дом на Замкавай?– Андрэй... вы мяне не пазнаяцё?– Н-не, – пачырванеў Андрэй, – хіба што толькі мне здаецца, гэта вы сёння ляцелі ў паветры.– Ну, – засаромелася яна, – не будзем параўноўваць ваш скачок з маім. Я таму і прыйшла, што пасля гэтага спытала пра ваша імя.– Прабачце, – сказаў Андрэй, – хто вы?– Я Алёна Століч.– А... Алёна, бож-жа мой! Маці! Маці! Глядзі, хто да нас прыйшоў. Алёна, вы зусім непадобная да той.– Ды і вы... таксама.Яна была сапраўды зусім не тая. I калі параўноўваць людзей з іншымі істотамі, дык першае ўражанне было праўдзівым: ластаўка. Цемнавокая, уся неяк выгнутая туды, уперад, высокімі грудзьмі і злёгку закінутым тварыкам. Маленькія далоні, светлыя буяныя валасы пры цёмных вачах. Агульнае ўражанне чагосьці дзёрзкага, імпэтнага, смелага не па сіле....Увечары яны ўцяклі ад кампаніі, з якой прыйшлі ў парк. Недзе далёка ўздыхалі за плячыма і паступова паміралі ў цемры трубы гарадскога аркестра. Шапталі ледзь апераныя майскія шаты дрэў.Далей. Далей. Усё далей.Горад застаўся ззаду. Злёгку плёскала ў сне рака. I аднекуль з-за ракі, разам з маленькім язычком вогнішча далятала тонкая, бы ўздых, песня некалькіх галасоў:Зялёны дубочак На ель пахіліўся.I ў страсным юнацкім голасе гучалі цяга, і журба, і шырокі смутак душы, узгадаванай на гэтых паплавах.– Чорт, – сказаў Андрэй, – улаена кажучы, не вельмі разумныя словы, а слухаеш – і сорам бярэ за сябе, за свае вершы. Так усё бездапаможна, так бяздушна.– Прачытай што-небудзь адпаведнае, – сказала яна.– Добра.Андрэй павольна ішоў поруч з ёю па ўбітай сцежцы. Было халаднавата, парывамі дыхаў лёгкі ветрык, але дубы не хацелі дрыжаць, не хацелі шалахцець нованароджанымі лісцямі – зашмат было гонару.Усплыў месяц над сінім Дунаем. Празрысты зялёны рог, I цені ад хмар набягаюць На вербы наўсцяж дарог. Цішыня над сінім Дунаем. Сціхлі шолахі ўсе: “Каханая, дарагая, Ногі твае ў расе”.Ён змоўк і потым з халоднай жорсткасцю сказаў:– Дрэнна.– I сапраўды, слаба, – з уздыхам сказала яна, – не кладзецца на ноты ракі, ночы, песні. Нешта ва ўсім гэтым не тое.Яму спадабалася яе шчырасць.– I што толькі рабіць, не ведаю, – сказаў ён.