Легенда аб бедным дябле і аб адвакатах Сатаны

Андрэй усміхнуўся: ён любіў завуча.– Прабачце, Галіна Іванаўна, – сказаў ён, – затрымалі абставіны.– Ну вядома, Марыя Крат. Андрэйка, дзяўчаты цябе да дабра не давядуць.I міжволі ўсміхнулася: зубы так і заззялі. Яна была вельмі цікаўлівая. I яна любіла Андрэя. Ён нагадваў ёй малодшага брата.– Зусім мой Віктар. Такі самы хударлявы і такі самы расцяпа.Зноў ссунула бровы:– Марш, марш на лекцыю.– Не злуйцеся. Дальбог, не буду, – сказаў Андрэй.Усё яшчэ ўсміхаючыся – Галіна Іванаўна вярнула яму добры настрой, – ён прайшоў маленькім калідорам і адчыніў дзверы ў аўдыторыю.У аўдыторыі было зусім цёмна. На сцяне, у светлым чатырохкутніку плаваў адбітак аднаго з рэльефаў Пергамскага алтара. Бойка багоў з тытанамі.– Дазвольце прысутнічаць? – спытаў Андрэй.– Калі ласка, – адказаў з цемры жаночы голас.– Андрэй, сюды, – гукнуў голас Вайвадса. Праходзячы на месца, Андрэй спаткнуўся аб провад, што змяіўся ў праходзе. Ледзь не ўпаў. Вайвадс пасунуўся і даў яму месца.– Ну як? – шэптам спытаў Андрэй.– Думаў, не прыйдзеш... Слухай. I вось з цемры загучаў голас.– ...і вы трапляеце ў самую сярэдзіну жахлівай, смяротнай сутычкі. Вы адразу пазбаўляецеся слыху, аглушаныя выццём, ровам, скрыгатам. Вы адчуваеце нават пах потных цел. Дзеці Геі-зямлі – волаты і багі (таксама дзеці Геі) пачалі біцца. I малодшыя перамаглі старэйшых. Хутка такі самы лёс чакаў і Афіны. Але нават і ў загібелі сваёй дух Афін быў прыўкрасным.Яна сціхла на хвіліну. Андрэй дарэмна намагаўся разгледзець яе. Чуў толькі голас, дзівосны па мяккасці і глыбіні. Ды яшчэ, калі яна паказвала нешта на экране, бачыў вузкую руку з доўгімі, тонкімі на канцах пальцамі. Зноў загучаў голас жанчыны.– У другім стагоддзі Рым захапіў Грэцыю. Скончылася залатое дзяцінства, пачалася пакутлівая сталасць. Захапленне будучыняй, вера ў яе – загінулі. Рым, які спачатку быў падобны на Грэцыю, які верыў у свабоду, скончыўся разам з перамогамі рымлян і патокам золата. Вайна давала багацце. Таму ўся ўстаноўка была на заваяванні, а рэжым Рыма стаў таталітарным рэжымам. Гэта адбілася і на светапоглядзе рымлян. Яны свята верылі ў сваю гістарычную місію, у вайсковае прызванне. Анхіз сказаў: “Няхай іншыя выводзяць мармуровыя абліччы. Прызванне рымлян панаваць і бурыць гарады”.– Ну як? – спытаў Яніс.– Пакуль нядрэнна. Голас прыемны. – Фу, – сказаў Яніс.Голас сапраўды быў вельмі прыемны.– Дух ваеншчыны абумоўліваў усё. Нават планіроўку гарадоў. Іх зрабілі падобнымі на казармы. Улады ўсялялі рымлянам усведамленне безумоўнай перавагі над усімі народамі, даводзілі, што свет трэба перарабіць на свой капыл.Ці было гэта духам рымскага народа? Не. Гэта было проста актыўнае, свядомае скарыстанне ўсіх сродкаў ідэалагічнага ўздзеяння на свядомасць людзей. Гэта ўпершыню была прапаганда. Упершыню ў гісторыі ў Рыме адбываюцца народныя сходы з платнымі аратарамі. У пышных урачыстасцях сцвярджаецца ідэя кесарскай улады. Бразганнем зброі імкнуцца адцягнуць народ ад асабістага жыцця.I народ верыў у гэтыя догмы, бо яны апеліравалі да яго духу, да яго рэспубліканскіх традыцый. Гэта была спекуляцыя на пачуццях народа.Але што б ні вярзлі дыктатары, чалавечая свядомасць развівалася сваім шляхам... У рымлян ніколі не было такой прысягі, як у грэкаў: змагацца супраць тыраніі заўсёды, нават тады, калі ты адзін супраць усіх. I таму ў грэкаў іронія і сумленне былі толькі ў перыяд элінізму. У рымлян – заўжды. Толькі ў іх удачлівы палкаводзец думае аб тленнасці, толькі ў іх на гулянцы думаюць аб смерці.