Легенда аб бедным дябле і аб адвакатах Сатаны

Андрэю нішто не перашкаджала: ні анекдоты на задняй лаўцы, ні гульня вясёлай кампаніі ў карты, ні нават казлятон Баранаўскаса, які нейкім назнарок брыдкім, наўмысна “блатным” голасам спяваў пра “сталіцу калымскай старонкі”. Спяваў па-беларуску.Ён ведаў: усё гэтае блазноцтва было таму, што людзі ап’янелі ад вяcновага паветра, ад палёў, ад бязмежных зялёных абшараў, што ляжалі вакол.