Леаніды не вернуцца да Зямлі , частка 1

– Што вам? – спытаў мужчына. Чорны кудлаты сабака махаў хвастом, гледзячы на Андрэя. Дзеці і сабакі наогул ніколі не баяліся яго.– Ірыну Сяргееўну. Чалавек усміхнуўся:– Жонкі няма. У іх тэрміновая кансультацыя. Пайшла яшчэ ў дзевяць гадзін.– Добра, – сказаў Андрэй, – бывайце.– Бывайце, – сказаў мужчына.Спускаючыся па сходах, Андрэй пачуў, як за спіною ляснулі дзверы, быццам прыхлопнуўшы ўсё тое, што было.Паставілі кропку.Ён выйшаў на вуліцу з пачуццём такога несамавітага болю ў сэрцы, якога ён ніколі не чакаў.Усё было ясна. Ля газетнага кіёска боль стаў такім, што Андрэю здалося: ён памірае. Прыхіліўшыся да мокрай чамусьці сцяны, ён паспрабаваў быў зірнуць назад, дзе засталася надзея, але нічога не ўбачыў.Толькі нешта мокрае плыло па шчоках.I толькі тут ён зразумеў, што сапраўдны ўраган імчыць прорвамі вуліц, што мокры снег наўскасок ляціць у вочы вокан, штурмуе муры дамоў, заляпляе карнізы, смерчамі ўецца ў зацішку, за дамамі.Ён роў і свістаў, сеяў паўсюль імклівыя белыя пчолы, сівіў валасы Андрэя, халадзіў на газонах ледзь жывую ад зазімкаў траву. Мірыяды белых хлапякоў ляцелі ўздоўж вуліц.Гэта быў канец.Р а з д з е л XIIПЛОШЧА МАЯКОЎСКАГАБрыдкі, халодны асенні дзень. Таксі прыцішаюць бег. Над горадам неба, як шэры цень, Над горадам мокры снег. Снег на карнізах бялее палоскамі, Снег ляжыць на плячах Маякоўскага. Мокры снег, Мокры снег, Мокры снегРастае на асфальце, на газонах ляжыць, Шэры асфальт і сівы газон. Мне да болю, да болю хочацца жыць, Хочацца жыць, Хочацца жыць, Як не хоча снег, Як не хоча трава, Як не хоча бронзавы – ён. Снег зіхаціць на апушчаных веях, Без капялюха іду, бы ў сне, А ў валасы мае вецер вее Мокры, мокры снег. Мокры снег. Снег.

ІЛюбая, помніш? Была вясна.(Вясна? На гэтай зямлі?) На машыну проста ляцела сасна, Ў неба ўзняўшы крылле галін, I клаксона гук абуджаў лясы, Іх празрысты зялёны дым, I была паўсюль неабдымная сінь: I ў небе, і ў сэрцы маім. Ап’янелы ад паху пралесак шафёр Мог зблытаць дарогу з ракой. Нават дрэвы цягнулі галіны да зор, Нават пні гублялі спакой.I чакалі нас тысячы гарадоў, З мільёнам людзей і слоў, З белымі вежамі, з пенай садоў, З золатам купалоў. I чакала нас на лугах цішыня, Месяц, адбіты ў вадзе, Белыя песні, што ціха звіняць У вушах дарагіх людзей. I ты мне была, як святло на вадзе, Як подых, як верш, як хлеб. Дзе мне было на рукі глядзець? Я кахаў, – а значыць, аслеп. Боль шчаслівы сэрца маё звязаў. Лёгка жыць было на зямлі.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .Я нічога, нічога табе не сказаў,Побач суседзі былі.Развітанне. Зноў горад. I зноў агні.Бязладны гоман сяброў.I хутка мы будзем зусім адны,Паасобку ў цемры дамоў.– Ну скажыце што-небудзь. Горад у сне. Хвіліна – і сам-насам.– Калі-небудзь заходзьце дамоў да мяне, Метро “Маякоўская”. Там... . О, як лёгка май у палон бярэ! Хто паверыць, што ён адзвінеў? Я не з тых, я прыйшоў да родных дзвярэй, Я прыйшоў да самых родных дзвярэй, I тут Забілі мяне.

IIНа вуліцы неба, як пыльнае шкло,Снег мокры дае і дае.Бегчы, бегчы, бегчы трэба было,Бегчы прэч ад яе.Як я мог не заўважыць,Што пралеска другому цвіце?Як я мог не заўважыцьПярсцёнка на тонкай руцэ?Як я мог не заўважыць,Што розны нам шлях у жыцці?Як я мог не заўважыць? Не заўважыў!!!Плаці!Зноў перон.У дальнім яго канцыЖалеза, цэгла, бетон.Рамонт.Нержавеючую стальI тую здаюць у рамонт. А сэрца маё не сталь, не бетон, –