Леаніды не вернуцца да Зямлі , частка 1

Ад пяшчоты трапеча і мук.Як гільяціна, дзверы ў вагон:Мёртвы, халодны стук...Блытаніна дратоў.Вагоны мільгаюць,Абыякавы ляск,Агні, агні.Пасажыры ў вокнахСябе разглядаюць:Больш нікога ў жыцці не бачаць яны.Дратоў блытаніна.Вагоны. Вагоны.Часам нейкі далёкі вой...Дзе ж ты, дзе ты, зямля зялёнаяЗ белаю-белаю песняй сваёй?

IIIУначы плыве папяросны дым, Я сам-насам з кяліхам віна. Ў мяне размова мужчынская з тым, Каго кахае яна.– Сигареты?– Дзякуй, куру “Беламор”.– А в Минске?– “Нёман” куру.– Закуры маіх.– Закури моих.– Дзякуй.– Благодарю.– Прости мне, братец. – Даруй мне, браток.– Крепкий.– Ды й твой не трава. Каб ты спазніўся на пару год, Я б цябе не пашкадаваў, Як ты мяне. I значыць, язык Мне замкнуць і цягаць з сабой.– А я, ты знаешь, просто привык, Что она всегда со мной.– Чуеш, не смей, Ты аб гэтым – не смей, Ты проста кахай і жыві. Ніхто на свеце, Дальбог, НіхтоНе варты большай любві. Кахай яе, Да скону кахай, I ў радасці і ў журбе. Калі ты паспрабуеш яе не кахаць, Я проста заб’ю цябе.– Как же тебе?– Пражыву адзін.Але помні:Кахай і маўчы.Нельга крыўдзіць рускіх жанчын.– А белорусских мужчин?– А мы такія ж, як на Русі:П’ём гарэлку і лаемся ўсмак.I любім цягнуць, і любім касіць.I любім працу. Так.I верым сэрцу свайму ўвесь час,I любім кахання дары.I калі пакрыўдзяць каханыя нас, –Мы з хвалою ідзём на крыж:Ave, Regina,Ззяй між людзьміТысячы тысяч вякоў,Аvе, родная,На, вазьмі,Гэта самы моцны з цвікоў.

IVНоч прыйшла на змену гэтаму дню. Я ў пакоі ўседзець не мог. Ззянне неонавага агню. Плошча. Канец дарог.– А мы такія ж, як на Русі.Як сказаць мне хапіла сіл?Я мог табе і ёй нахлусіць,Але ночы нельга хлусіць.Маўчы.Маўчы хоць тысячу год.Чуеце?Я маўчу.Я пальчатку разам з суставамі – ў рот,Каб брэху ніхто не пачуў.На плошчы ціха ўмірае крок.Нікога ім не кранеш. I слёз няма, і ў глотцы камок,I лепей памерці мне.Я стаю каля цяжкіх тваіх дзвярэй.Я хаджу пад цёмным акном.I вось у аблогу мяне бярэ Садовае кола агнём.Падступае бліжэй, і бліжэй, і бліжэй:“Мы сябры, павер нам, павер.Здавайся! Чуеш, здавайся нам...Тысячам цёплых кватэр.– Я не горшая, вер, Пабудзь са мной...”– Пакіньце! Таму, што мяне Цягне акно хаты адной. I цемра ў гэтым акне.

VНа бронзе адбітак агню залаты.Вецер пяе і пяе.Я, кажуць, ростам амаль як ты,I вочы амаль як твае.Мы з табою на плошчы гэтай адны,Дай руку тваю мякка вазьму.Мы крылы спалілі ў адным агні, Толькі розныя назвы яму, Уладзімір, чуеш? Хадзем са мной, Вып’ем шклянку віна. Не ў шалмане, Што тут, за тваёй спіной. Тут можа прыйсці яна. З плячэй, што аплакаў сваёй тугой, Паліто бязважкае скінь.I мужчынскія рукі пагладзяць яго, Чужыя рукі пагладзяць яго, I іншым стане “Пекін”. I стане іншай, – як майскі вянок, – Зала, дзе лыжкі бяруць, Дзе ў вочы глядзяць, дзе жлукцяць віно, Дзе галатурый жаруць. Зала загразнула ў ліпкім віне, Але тут узнясецца да зор... Як мне цяжка, мой родны, як цяжка мне. Лепей бы я памёр! Цяжка табе, а мне – ўдвая, Таму і прыйшоў. I стаю. Тваю гісторыю ведаю я, Паслухай лепей маю.

VIУ атамны век, у пластмасавы вёк,Век нянавісці і любві,Жыў сабе на зямлі чалавек, –Не з пластмасы, а з плоці й крыві.Лічылі паэтам. У ранг узвялі.Ён жыў. Спрабаваў пісаць. I ён пакахаў, як на гэтай зямліНе кожны ўмее кахаць.I была яна, хай далёка не першая.I сонца агонь яе залаціў. Многа вершаў, дурацкіх вершаў