Леаніды не вернуцца да Зямлі , частка 1

– Мне дзіўна жыць, – сказаў Андрэй. – Дагэтуль усё было проста. Просты свет. Простая мэта. Простыя жанчыны і вершы. I сам я просты. А тут... Я не ведаю, чытаў я аб гэтым або сасніў у адну з прамінулых начэй... Тут так дзіўна, як у гэтым сне, быццам у Егіпце, у пясках Старажытнага царства адшукалі часткі механізмаў, нават кола дыяметрам у адзінаццаць метраў з незямных элементаў. Значыцца, прыляталі, пабачылі, што няма нічога цікавага – і паляцелі... Вось так і з ёю. Быццам зусім іншая, быццам з іншых светаў... Уся блакітная. А я, як той карычневы егіпецкі дзікун...– Я разумею, – ціха сказаў Яніс. – Так і патрэбна быць. Але да дабра гэта не давядзе.– Сказаў ёй рэзкасць. Доўга думаў, на каго падобны партрэт зялёнай жанчыны, што вісіць у яе пакоі... Потым зразумеў – яна. .– Зялёная Ірына і фіялетавы Андрэй, – сказаў Яніс. – Ну і што?– Яна сказала, што такой думкі аб ёй быў мастак.– А ты?– Я сказаў, што не дазволю нікому мець аб ёй зялёную думку.– А яна? – А яна сказала, што мужу падабаецца. Што гэта ён заказаў партрэт.– Бачыце, якая неверагодная адчувальнасць? Андрэй з сілаю згінаў і разгінаў ключ ад пісьмовага стала.– Я сказаў, што прыхільна стаўлюся да эксперыментаў, – жорстка вымавіў ён, – але за такі даў бы мастаку, хай сабе ён і італьянец, па мордзе... Малюйце ў гэтым стылі каго хочаце, нават мяне. Але так маляваць нельга двух чалавек: маці і каханую... Ніколі мастак, калі ён сумленны, не намалюе партрэт маці з аранжавых і сініх трохкутнікаў або як там яшчэ. I гэта сведчыць... Вайвадс перабіў:– Гэта сведчыць супрапь усіх тэорый... Але ты дарэмна сказаў ёй аб гэтым. Не ўсё можна казаць каханай. А лаяць тое, што ёй даспадобы, – вельмі дрэнны метад спадабацца ёй.– Гэта яшчэ не горшае... Яна запрасіла мяне на аўторак паехаць з ёю ў Кітай-горад на рэстаўрацыю храмаў. Я згадзіўся, паехаў і...– I не застаў яе дома. Таму што прыйшоў нечакана муж, або маці мужа, або яе маці... I ты сустрэў там кагосьці іншага. I той іншы сказаў табе, што яна паехала. А ты ўзяў таксі...– Так, – сумна сказаў Андрэй. – А я ўзяў таксі і паехаў у Кітай-горад, думаючы, што яна не дачакалася. Абышоў увесь раён – нікога... У царкве Анны – нейкая ўстанова. Царква Варвары... ат, ды што там!– Закуры, – сказаў Яніс. – Я ведаю, табе было цяжка. Хадзіў, пэўна, як ашалелы.– Так ашалеў, што ў Крывым завулку ледзь пад аўто не падляцеў.Рука Яніса лягла на Андрэева плячо:–Глядзі ты прасцей на справу. Яна баіцца, унікае цябе, і гэта дрэнна. Гэта можа не скончыцца дабром... Не прапаноўвай ёй пакуль што пайсці з табою ад мужа.– Не магу. Або яна, або нікога.– Добра, – сказаў Яніс, – чытай вершы. Паэму чытай… – Якую.– Я ведаю якую.Андрэй маўчаў. I тады Яніс сціснуў далонямі яго скроні:– Ты толькі не нарабі глупства, Андрэйка.– Я кахаю яе, – сказаў Андрэй. – А яна... Я ледзь не памёр у гэтыя дні, Янка. Добра, пгго ты тут. Мне не так страшна.Р а з д з е л XVIГРУБАЕ I ЛАСКАВАЕ

I. РОЗДУМРасплата за ўсё:За чырвоныя макі,За світанне жыцця,За блізкі канец,За тое, што быў,Што смяяўся і плакаў,За тое, што ўсе любілі мяне.За Сірына, што заліваўся ў маі,За лістападаўскі крык крумкача –За ўсё, расплата, цябе прымаюI, сціснуўшы зубы, буду маўчаць.Нішто не суцешыць,Не дапаможа,Таму, што не быў я спакойнай травой,А быў удалым,Як Ян Прыгожы:Ў стрэмя нагой ці аб пень галавой,Аб пень галавой!З парванай папругайКонь самотны тоне ў траве.