Леаніды не вернуцца да Зямлі , частка 1

Спускаецца ноч.I голас другаНе заплача, не крыкне, не пазаве.Я многія вочы і сэрцы трывожыўI толькі перад каханай аднойБляяў рахмана, як агнец божы,Піў з капытка і цягнуўся струной.Я ведаў, што трэба кахаць бязмерна, Што не біць, а песціць павінна рука, Што лепей ягня, чым тхор крыважэрны, Лепей юродзівы, чымсьці кат. А яна мне на шыю стужку ўзвязала, Як ягня, барола мяне галавой, I ў кучаравы лоб цалавала, I гадавала зялёнай травой.

II. КАЗКАНу сядай, сядай са мной, калі ласка. Навальніцы песня старая-старая. Слухай казку. Апошнюю казку. Яна на тваіх вачах памірае. Ў гэтай казцы яліны лапы схілілі. Візантыйскі захад у алым дыме... “Зялёная сарока кашку варыла, Зялёная сарока з дурнымі вачыма...” У кулінарную кнігу глядзела, Чухала патыліцу драўлянаю лыжкай, I дзеткі кашку да лыжкі з’елі, А нам з табой не далі ані крышкі. Ты смяешся? Такога няма на свеце? Не смейся, любая, свет шырокі. Мы з табою толькі дурныя дзеці. Нам добра з гэтай чубатай сарокай. Сарокі розныя рэчы крадуць, I, можа, ў гняздзе яе, з золатам поруч, Ляжыць каханне, святло і радасць, Што прынесла сарока з-за сіняга мора. Аддайце, сарока. Няма ўжо сілы. Яна ж не кахае мяне, хоць зарэжце.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .Дай я цябе пацалую, мілая. А каша?

Чорт з гатай кашай, нарэшце.

III. СТРАШНЫ СУДЯкія страшныя, шэрыя дні! Апоўдзень – вячэрні змрок. Без цябе, без сонца, без цеплыні.Ў сэрцы – боль, на вуснах – замок.Імжэў у чацвер халодны дождж.Я ў ложак лёг і памёр.Праляцеў праз туман, праляцеў праз буранI пабачыў ільдзінкі зор.Мае павекі цяжкімі быліАд непралітых слёз.За мною былі абшары зямлі.Наперадзе – быў Хрыстос.I д’ябал сядзеў ля ног ягоНа вугалях залатых,I на ляжках калматых ляжала ў ягоКніга грахоў маіх.Уладзімір злева стаяў у карзне, Справа – маці Хрыста, I яны загадалі наблізіцца мне. I я перад тронам стаў. Паміж богам і мною стаяла сцяна. Я на жанчыну глядзеў, Мне здавалася: гэта стаіць яна, Лепшая з лепшых людзей. – Любая, што вы са мною зрабілі? Чым асудзілі на страшны канец? Чым варажылі, чым апаілі, Чым, дарагая, забілі мяне? Трызніцца ўсё мне ліловы вечар, Вашы сляды на ліловым снягу. Нават цяпер я чакаю сустрэчы, Нават мёртвы без вас не магу.Думаў, што ёсць забыццё у смерці, I зноў папаў у квітучы твой сад.Вазьмі маё сэрца,Вазьмі маё сэрца,Вазьмі майго сэрцаЧырвоны гранат.– Досыць, – з усмешкай сказаў Сатана, – Ты не змяніўся, герой. Замест таго каб маліць і стагнаць, Ты ўпадаеш за жонкай чужой. Занядбаў ён, божа, твае дары, Талент развеяў, як дым, Ён гарэлку піў, ён кахаў і курыў,Брыдка лаяўся ў доме тваім. Воласа не аддаў за багоў, Нюхаў дно ў бакалах, як Ной, I нават памёр ад кахання свайго Да зямной жанчыны адной. Ты даў зямлі дзіўных песняў сям’ю, Ты арган стварыў для яе. Ён мог грымець у славу тваю,А славіў адну яе. I ён самачынна арган паламаў, I песня знікла з мяхоў, І ў кнізе чыстага месца няма Ад яго бясконцых грахоў.– А ён малайчына, – Ўладзімір сказаў, – Любіць песню і сечы дым. Гусляром бы яго я ў дружыну ўзяў, – I стаў бы Царград маім.– Я ведаю, – вымавіў рот Сатаны, – Што ты бараніць яго рад. Ты такі, як ён, ты – певень дурны, Да крыжа меў трыста дзяўчат.– З табой, Сатана, распраўлюся я,Як мой дружыннік ІльяРасправіўся з багамерзкай дачкойРазбойніка Салаўя.Выспятак суну табе пад зад,I будзеш ведаць тады,Што ўзялі маіх цёплых грэшных дзяўчат