Леаніды не вернуцца да Зямлі , частка 1

У светлага рая сады.– Панове, тут дама, – ўзмаліўся бог, –Бярыце рот на замок.А вы, маман, прыпадаю да ног,Не рэгардэ ў той бок,Як мне з такой камарыльяй жыць?Лаюцца, бы ў піўной.А ты... ты апошняе слова скажы, Апраўдайся перада мной. – Любая, што вы са мною зрабілі? Чым асудзілі на страшны канец? Чым варажылі, чым апаілі, Чым, дарагая, забілі мяне? Трызніцца ўсё мне ліловы вечар, Вашы сляды на ліловым снягу,Нават цяпер я чакаю сустрэчы, Нават мёртвы без вас не магу.I адказ. Цішэй скрыпічнай струны.Голас маці Хрыста і маёй: – Ён кахаў, і за гэта палову віныВыкраслі з кнігі сваёй.I душа яго была, як паліЎ сонечнай майскай расе.Ён кахаў прыгажэйшую на зямлі, –Выкраслі віны усе.Ён так кахаў, як ніхто з мужчын.Свет паклаў на каханай далонь.Жанчына я і стаю за жанчын.Кідай лісты у агонь.А ты, што душы можаш будзіць,Ты, шалёная галава,Уваскрэсні, на людныя вулкі ідзі,Грашы, суцяшай, спявай.Ёсць на свеце гор і лясоў краса,Акіянаў сіняя соль.– Але я не хачу, не хачу ўваскрасаць. Там боль! – I тут будзе боль. Забыцця ў каханні і смерць не дае...– Там змрок!– I тут будзе змрок.– Там яна!– А тут не будзе яе. Ёй горка, Вярніся, дружок, Помніш?

“Што вы са мною зрабілі? Чым асудзілі на страшны канец? Чым варажылі, чым апаілі, Чым, дарагая, забілі мяне? Трызніцца ўсё мне ліловы вечар, Вашы сляды на ліловым снягу...”– Досыць!Хоць бы адну сустрэчу! Ўваскрасіце! Вярніце! Я не магу!

IV. ГОРАД I ЗАВУЛКІЗараддзе. Будоўля. Магутныя краны.Электразваркі мёртвы агонь.Звініць у свежых цагляных ранахПерфаратараў гучная звонь.Бураць дамы. Для кіно раскоша:На руіне вісіць чыгунны ліхтар,Пад нагамі разбіты латок кніганошыI сарваная “выбухам” шыльда “Бар”.Раяль бутафорскі вісіць ца калоне(Усё зрабілі, як на вайне),I струны, як змеі Мядузы Гаргоны,Свісцяць на вятры і ловяць мяне. Я ўваскрэс, але я гару, як салома,На якую вецер іскру нагнаў.Пажар у шэрым каменным доме:Дым укрывае пляц Нагіна.Крывы завулак.Царква Варвары,Ліпучы брук і вугальны дым.Ва ўсіх дамоў непакояцца твары: .“Чаму ён такі?Што здарылася з ім?”Завулкі, завулкі, завулкі змяяцца,Усе падобныя, шэрыя ўсе,I я падобны на лісцік акацыі,Што вецер цяснінамі вуліц нясе.Я хацеў бы рухаць пачварныя краны,Класці цэглу.

А сам не магу стаяць. Закон бы выдаць, каб закаханыхЗа сабатаж – без жалю страляць.Людзі ў завулках, людзі ў кватэрах,Людзі ў вокнах.

I ў гэтых людзейШчасце без меры і гора без меры, Змрок безнадзейнасці, сонца надзей.Інвалід бязногі спрытна і ўмела,Падабраўшы раменьчыкам чуб з ілба,Ладзіць абцасікі туфлікаў белых,У якіх дзяўчына пойдзе на баль.Флюгер – леў на баярскіх палатах –У дзённым прысмерку цьмяна згас.Плача дзяўчо за шклом аўтамата,I трубка каркае ёй у адказ.Я б не дазволіў, каб горкія слёзыПроста да трубкі з вачэй цяклі.Яны ж –

нават моцныя –

трошкі мімозы.Іх трэба любіць на гэтай зямлі. Каб мая жанчына мяне пакахала,Я б не каркаў, як гэты прывык,А здарыцца так, што слова сарвалася, –З коранем выдраў бы свой язык. Не пакахае.Не можа.СвітаннеНе прынясе мне новых надзей.Але ёсць яно,Але ёсць каханне, –I люблю я большЗямлю і людзей.Больш ні ў чым на зямлі мне няма патрэбы:Толькі б шчасця болей яе сынам,Больш любві, пяшчоты, сумленнага хлеба,