Леаніды не вернуцца да Зямлі , частка 1

Менш хлусні, менш свінцу, менш агню палям.Толькі б хлопцы былі да дзяўчат, як ветрык,А дзяўчаты да хлопцаў, як сонца, былі.Толькі б мукі зямлі ў зямныя нетрыРазам з целам маім навек адышлі.Толькі б душы свяшчэнным гарэлі знічам... I яшчэ адно, I гэта канец:Калі ты мяне ў бой за сябе паклічашI заглянеш пажарамі ў вочы мне, –Я пайду на гэта з такім жаданнемI з такою гарачаю верай зямной,Як ляцеў у асенні дзень на спатканнеЗ жорсткай, светлай, добрай, харошай маёй.Ўсіх Святых на Кулішках храм занядбаныПоруч з плошчаю і тытунёвым латком.Памалюся ў ім аб смяротнай ранеI аб мужнай славе перад канцом.Аб трывожнай, крывавай, застрашлівай доліПапрашу перад тым, як кінуцца ў бой, Перад страшным полем, смяротным полем, Куліковым полем любові маёй.

V. ПЕРАД СЕЧАЙНад полем агонь бівачны згас. Два страі. Скора звінець мячам. Многа вас, вельмі мала нас, – Літасці нашай не будзе вам, Сілы зла, што пакінулі нам Попел, і смерць, і асколкі ў грудзях. Прыходзіць канец. Звінець мячам. I ў душах вашых цемра і жах. Вы каханне забілі у кожным з нас. Тут кожны, кожны такі, як я. Мы свядома клічам апошні час, I на вуснах у кожнага песня мая.“Коні грымяць капытамі.Блізка апошні час.Юры, градучы ў славе,Будзь справядлівы да нас. Моцнай не будзь дапамогай,Стрэлы не кідай сваеI не давай перамогі, –Самі возьмем яе.Не нам дрыжаць і баяцца;Нас раз’юшылі ўкрай,Дай нам да іх дарвацца,Моцнага ворага дай.Яны нам жыццё зламалі,Каханне, цяпло і дом,У сэрца нявест пляваліСталлю, свінцом, агнём.Над намі не будзе бога,За намі – пажараў дым.Мы не просім нічога,Мы просім цябе аб адным:У нас ні жонкі, ні хаты,Ні дзяўчын, ні ніў, ні каня.Дай, разграміўшы праклятых,Смерць на полі прыняць.Не нам каханых палацы,Нам – абдоймы ночы пустой. Нам немагчыма вяртацца.Нас не сустрэне ніхто.Няхай і кроку ў туманеНе зробіць дахаты нага.Не там, а з намі каханне,На нашых гнеўных сцягах”. Вораг мой ляціць на кані вараным, Над расістай травою заззялі мячы, Мне перад войскам біцца з ім – Зубы ў зубы і шчыт на шчыт. Слухай, – прыходзіць апошні бой, Я заб’ю ў паядынку ці ён заб’е, – Перад тым як спаймаю стрэмя нагой, Слухай, мілая, словы мае. Не магу я ліць табе цёплых слоў, Што квітнеюць, як макі на цёплай раллі, Толькі думы светлыя, толькі кроў, Толькі жыццё магу праліць.Мы на смерць як адзін за цябе гатовы.Мы гатовы грызці ваўчынай гурмой.I кавыль схіляць пераможным ровамПерад тым, як кінуцца з дзідаю ў бой.I над строем тваіх абаронцаў суровых,Над клінкамі, што п’юць гарачую кроў,Будзеш ты лунацьНа харугвах пунсовых.Залатое святло!Прамаці любоў!Чуеш – падковам час звінець. Разышліся – ад пошчаку поле звініць. Клінок

яму

і клінок

мне. Два падзенні,

два сірыя ў полі кані. I не плач, не магу ў вачах тваіх сініх Бачыць слёз.

Даруй.

З жыцця адпусці.За цябе так лёгка, так лёгка гінуць. Бы ў абдоймы каханай нарэшце пайсці.З перарывістым, лёгкім, шчаслівым уздыхамДа грудзей прынікнуць і замаўчаць.Ты не плач. Я скажу табе ціха-ціха,Што цалую лязо чужога мяча.Ён дабро мне зрабіў, пракалоўшы грудзі:Я ўпэўнены ў гэты шчаслівы дзень,Што цябе ні бог,

ні д’ябал,

ні людзі