Леаніды не вернуцца да Зямлі , частка 1

Больш це змогуць вырваць з маіх грудзей.

Стогне поле нясцерпна, няспынна,Гасяць стогны крылом крумкачы.Маці шукае забітага сына:Чорны цень на захадзе алым,Чорны дзень уначы.Поле вячэрняе, поле сырое.Плач плыве, як туман па вадзе.Маці плачуць і над героямі,Героі таксама пілі з грудзей.Яны ж хлапчаняты, няхай з бародамі,Яны ў калысцы плывуць пад гачком.Што ж ты, калыска, такая свабодная?Што ж зарасла ты травой-кавылём?“Ой, да нары мышка,Да нары,Да сваёй залатойКаморы.Ў мышкі пад падлогайДзеткі спяць,Хвосцікі толькіЗ калысак вісяць”. Што ж, мышанятка маё, нерухомае, Што ж ты не можаш узняць галавы? Дзеці, дзеці, з якое стромы, З якіх вяршынь абарваліся вы? Ляжаць, раскінуўшы рукі белыя, Кліч іх не кліч, заві не заві. Ляжаць пасечаныя, пастрэленыяЗ-за нейкай сваёй, невядомай любві.Хоць бы пабачыць дзявочыя рукі, З якіх яны выпілі чашу сваю, З-за якіх з усмешкаю йшлі на мукі I шукалі, як шчасця, смерці ў баю. Іх не пабачыш. Іх вочы сініяХаладней сібірскіх спакойных зім. Той, хто не быў у жыцці з маім сынам, Ў смерці таксама не будзе з ім. Мы – маці, і мы ад тугі згараем; Але нават у смутку ўсё зноў і зноў Мы на жыццё вас благаслаўляем, Бо вы забілі нашых сыноў. Таму, што лепей вісець на нажы,Кахаць,Праклінаць.За каханне багоў,Чым век пражыць,І дзяцей нажыць,І не дажыць да кахання свайго.Маці, ты памылілася знову:Ў час, калі ты пакінеш мяне,Прыйдзе яна і вачыма суровыміЎ самае сэрца мне загляне.Пабачыць, што ў полі, крывёю палітым,На якім заклалі мы нашу вясну,Я адзін ляжу недабіты.I гора забітых адзін цягну.Ўстаюць з уздыхам змятыя травы. Яны рыхтуюць сябе для жывых. Чаму я павінен, палегшы са славай, Слухаць адзін уздыхі травы? Месяца сяйва ружовае, соннае.– Гэта вы? Я чую. Вы – спеў зямлі.– Я прыйшла. Вы шалёны, Зусім шалёны,Вы двойчы жыццё за мяне аддалі. Нашто свае песні, іх ласку і сілу, Іх сталь і шоўк аддалі на здзек? Нашто вы сябе дарэмна забілі?– Нашто?Вы забылі:Я чалавек.Раб прыроды сваёй. Уладар прыроды.Зямная персць. I сонца зямлі.Вы былі разумнейшай заўсёды, Але я кахаў, і тыдні, як годы,Над маёй галавою маршам прайшлі,I абвяваў мяне пекла вецер,I сэрца маё палала свячой,I столькі я зразумеў на свеце,Што сталі вы неразумным дзяўчом.Слухай:Закону гэтага сілуНе заб’юць ні агонь, ні час,Ні мячы:Мужчына павінен гінуць за мілых,Іначай не будзеЖанчын і мужчын.Не будзе пяшчоты,Адвагі дзікай,Стане зямля,Як сіта, пустой,Справы вялікай,Песні вялікай,Смерці вялікайНе будзе на ёй.Зроблена ўсёЯшчэ напрадвесні,Сказана слова для ўсёй зямлі,Зроблены справы,Скончаны песні.Мортусы да мяне падышліЧалавечней дабіць.I ў масках чорных Чакаюць, на што ты асудзіш мяне: Пальцы ўгору – жыццё падорыш, Пальцы ўніз – падорыш канец.Жыць?Вышываць санеты на пяльцах?Чакаць, каб агонь з гадамі згас?Ну!Апусці свае тонкія пальцы. Кожны сам выбірае свой час. Узрадуй апошнім мяне падарункам, Грудзі мае прабі і знявеч, Сэрца маё абпалі пацалункам, MiserecordiaЛітасці меч.

VII REQUIEM.Знічка ўпала – памёр чалавек, Камень свой катаржны знёс пад гару. Вечны спакой і святло павек Сыну свайму, зямля, падаруй. Не баяўся ён спяваць і любіць, Жыццё ў няроўнай паліў барацьбе, Быў такім, якім трэба быць, Калі завуць чалавекам цябе. Сонцам пяшчотным быў для дзяўчат, Другам адданым для добрых сяброў. Страшным для ворага, як набат, Літасці богам – для бедных звяроў. Што яму смерць і што яму змрок?