Леаніды не вернуцца да Зямлі , частка 1

– Чакайце, – выдыхнула яна. – Працуйце.Прыціснуўшы яе да сябе, адчуваючы, як яна дрыжыць у яго руках, зусім як дзяўчынка, ён цалаваў на марозе яе халодныя вочы.Р а з д з е л XXЯны сядзелі ў адным глыбокім-глыбокім крэсле... У прыцемку пакоя лямпа ледзь прабівала праменні праз глухі абажур; са сцен, як праз цёмную ваду, глядзелі на іх размытыя твары. А за акном, за яго замарожанымі шыбамі, стаяў халодны поўны месяц і таксама глядзеў на іх праз зарасці алмазных пальм, зор, кветак дзівоснай чаканкі па срэбру.– Ну што, мой родны, што, мой хлопчык?Такой пяшчоты ў яе голасе ён яшчэ ніколі не чуў. І яго рукі, што дагэтуль падтрымлівалі цяжкі вузел яе валасоў, цяпер слізганулі ўніз і абнялі тонкія плечы. Яны былі такія жаданыя і маленькія і тонкія, гэтыя плечы, такія тонкія і маленькія і жаданыя былі яны...– Кветка з шэраню, – бязгучна сказаў ён, глёдзячы на яе закінуты твар. – Месяц мой Месяцовіч... Пальцы мае.Яму здалося, што яна вось-вось расплачацца.– Пойдзем адсюль, – горача і ўмольна сказаў ён.– Калі б у мяне, хоць пяць год... Пайшла б не думаючы, адразу.– Буду чакаць. Усё адно не пайду. Няма ад вас дарогі.– Гэта па-беларуску?.– Гэта па-чалавечы, – ціха і ўладна сказаў ён. – I вы – лепшая за ўсіх.Грудзі яе сутаргава пашырыліся, уся дрыжучы, яна адкінулася ад яго і абвяла дзікаватым позіркам сцены, лікі на іх, італьянскі стол. Словы, якія яна сказала потым, вырваліся, здаецца, з самага, сэрца:– Андруша, мілы... Як я сябе ненавіджу за ўсё гэта, – і павяла слабай рукой: – Як ненавіджу.– Не смейцё. Вы... дарагі чалавек. Ёсць вы ў свеце – і свет не пустыня.У яго дрыжалі рукі, звінела ў галаве. А яна гладзіла яго валасы.Дзіўна, але ён, абдымаючы яе ўсю, не адчуваў да яе ніякай цягі. Толькі ўсхваляванае заміранне ў грудзях і неймавернае шчасце, што яна поруч. Быццам была забарона на ўсё астатняе, пакуль месяц не ўпадзе на іх першым промнем. I гэта не здзіўляла яго.Яе пашыраныя вочы глядзелі на яго мякка і спачувальна:– Дык вы так мяне кахаеце?Андрэй увесь здрыгануўся. I тады, з вільготнымі вачыма і небывалай ласкай у голасе, яна сказала:– Ну што мне з вамі рабіць, мой родны. Відаць, нічога не зробіш.Прыклала вузкую далонь да яго грудзей, злева, і сказала:– Бедны... Ну, ідзіце ў той пакой... Ідзіце....Ужо лежачы на тахце ў суседнім пакоі, ён з заміраннем сэрца чуў гукі, што даляталі з гардэроба. Упаў туфель... Не, нешта здарыцца... Нешта перашкодзіць... Другі туфель... Гэта немагчыма... Шолах сукні.А потым грудзі яго перарывіста ўзняліся. У цемры плыло насустрач яму нешта празрыстае, невыразнае ў косых праменнях месяца.Прывід набліжаўся. I ён працягнуў руку ў цемру, насустрач яму з такім лікуючым чаканнем, што, здавалася, сэрца разарвецца ад шчасця.Нахілілася. Дакранулася да яго нечым абвалакальным, як воблака. А потым прылегла, і Андрэй адчуў, як пабеглі па яго цёплым плячы яе валасы, як падаліся яе грудзі, адчуў усю пяшчотную прахалоду яе бязважкага цела аж да маленькіх, цвёрдых пальчыкаў ног.Ён павярнуўся на бок і паклаў руку ёй на спіну. I ад гэтай прахалоды ток пабег па яго целе.Убачыў блакітны, трохі больш за ўсё астатняе асветлены нос, цёмныя прадонні насцярожаных вачэй і пацалаваў......Свежы, як падснежнік, смак яе рота.Адчуваў яе на ўсю даўжыню яе вузкага і моцнага цела, бачыў снежныя грудзі. I, адразу за мурашкамі ад яе прахалоды, усё нутро яго пакутліва пацягнулася да яе.Быццам шукаючы ў яго паратунку, уся дрыжучы, яна прыціскалася краёчкам вуснаў і скроняй да яго пляча, і тады ён абняў яе так, быццам хацеў усімі грудзьмі ўвайсці ў яе грудзі.