Леаніды не вернуцца да Зямлі , частка 2

– Табе не падабаецца?– Вельмі. Але не трэба... Не ляжы ў нагах. Табе нельга ляжаць ля ног.Узняўшыся, ён зноў схаваў яе ў абдымках. Яна вызвалілася, амаль непрытомная.– Ідзі, дарагі, ідзі. Бог з табой....На вуліцы неба сапраўды ставала бэзавым. Рыпеў пад нагамі снег. Першы тралейбус гулка прайшоў па вуліцы. Андрэй адчуваў сябе такім шчасліва-спустошаным і адначасова такім моцным, што скатаў сняжок і зашпурнуў яго да чацвёртага паверха.– Эх, лёгкі. А то б і да неба...Яму хацелася спяваць і здавалася, што гэта зусім не зіма, не снег, а белыя мятуліцы-эфемерыяды абляпілі ранішнюю халаднаватую зямлю. І на гэтай зямлі было ўсё: нават цёплая пара, што валіла з дзвярэй метро.Раздзел XXIСустрэліся перад самым ад’ездам. Яна сказала Андрэю, каб ён чакаў яе ў вестыбюлі гістарычнай бібліятэкі ў сем гадзін вечара. I ён з’явіўся і чакаў, вытрымліваючы цікаўныя позіркі дзяўчат і гардэробшчыц. Здзекуючыся, ён называў сябе ў думках Ленскім, Крэцьенам дэ Труа, Вертэрам, але падсвядома адчуваў, што так яно і ёсць, што тое, што блакітнае сяйва вакол, звязала яго з гэтай жанчынай нябачнымі повязямі, мацней якіх не было нічога.Яна прыйшла не з бібліятэкі – яна і не была там, і ў вачах яе стаяла кранаючая блізкасць да яго і адначасова быццам засаромленасць нечым. Яны пайшлі завулачкамі старой Масквы. Стаяла адліга, вуліцы танулі ў асабліва сіняй цемры першых гадзін зімовай ночы.Шляхі абаіх ужо з заўтрашняга дня, і на цэлых паўтара месяца, разыходзіліся. Яго чакалі снягі, сум і ўтрапёная праца, сапраўдны бой, у якім ён павінен будзе выйграць яе, ды яшчэ страшэнная трывога за тое, небяспечнае, што яе чакала. Ён верыў у лепшае, але задушыць гэтую трывогу не мог.І ад гэтага, акрамя звычайнага болю разлукі, быў яшчэ нейкі вышэйшы боль, падобны на прадчуванне разлукі вечнай. Андрэй гнаў гэтую думку, але ўсё адно яму – і ёй таксама – здавалася, што з усім, на што яны глядзяць, яны развітваюцца назаўсёды: вось сёння ёсць, а заўтра не будзе.Таму і горад ляжаў перад імі ледзь расталы, з агнямі на голым лёдзе, змрочны.– Заўтра? – спытаў ён.– Заўтра.– Барані вас маё каханне.– Калі штосьці і ўтрымае мяне ў жыцці – дык гэта. Ён пацалаваў яе скронь. Дзіўна, абое зноў перайшлі на “вы”, і здавалася, так яно і трэба.– Таму я і хацела быць з вамі, – сказала яна. – Вы – жыццё маё.Маўчалі, спускаючыся завулкамі да плошчы Нагіна.– Я ўвесь час думаю пра вас, Андрэй. Мне ўсё хочацца неяк дапамагчы вам, абараніць, нават на той выпадак, калі мяне з вамі не будзе. Ведаеце, як тая жанчына, што, паміраючы, наводзіць парадак у доме, каб муж хоць месяд не думаў...– Навошта вы мучыце мяне?– Маўчыце. Я доўга думала, як вам трэба пісаць “на потым”. I вось знайшла адказ. Вы такі, што павінны пісаць аб тым, што вось-вось зашчымела і павярнула ў душы, не дбаючы аб стылі, а дбаючы аб тым, каб слова найбольш дакладна выражала тое, што адчуваеш. Хай нервова, няроўна, з фразамі, падслуханымі на вуліцы. Каб не лашчыла заспакоена, каб кожны паварот – як целам аб камяні, каб пасля чытання – бы на возе па лясной дарожцы праехаў: на ўсіх карэннях растрэсла.– Магчыма, і так. Толькі я не магу зараз думаць пра гэта. Дайце надыхацца вамі.– Вы не надыхаліся?– I ніколі не змагу.– Які вы... Усяго хочаце ад жыцця.– Анягож не. Або ўсё, або нічога.– Не кажыце мне больш аб гэтым. Мне добра, мне надзіва лёгка з вамі. I не трэба больш.Андрэй змрочна крочыў поруч з ёю. Гэтага ад яго нельга было патрабаваць.