Леаніды не вернуцца да Зямлі , частка 2

Таксі вырвалася на Красную плошчу, Тут, на каменнях Лобнага месца стаяла ферма, унізаная сотнямі электрычных лямпачак. Ферма ўзносіла над сабой вогненную касмічную ракету. З дзюзаў ракеты безупынна беглі да камянёў струмені, віхуры электрычнага агню.– Ты паляцеў бы? – спытаў Яніс.– Хоць сёння. Гэтая самота, гэты боль, – куды хочаш ад іх. Часам мне здаецца, ад адной зямной непрытульнасці чалавек можа... туды...– Ну і ад гонару, – сказаў Яніс. – Ад мужнасці. Не быў бы ён самім сабою, каб не падправіў.– Вядома.З нізкага акна машыны ракета, здавалася, імчала ўжо вышэй муроў.– На парозе стаім, – сказаў Яніс. – Яшчэ год-два.– На парозе, – сказаў Андрэй. – Хутчэй бы туды. Што датычыцца мяне, то я хаця й зараз, Проста адсюль. Нават пяра не беручы....Увесь вечар Яніс спрабаваў жартаваць. Яны сядзелі за вячэраю. Андрэй выставіў на стол мочаныя яблыкі, паўбутэльку хатняй настойкі (учора перадаў ад маці праезджы зямляк), бразнуў бохан вясковага хлеба, цяжкага і чорнага, як зямля. Калі адкроілі лусту – у пакоі пачуўся такі пах, якога ніколі не бывае ў гарадскім хлебе. Яніс узважыў бохан на руцэ.– Н-да, – сказаў ён, – цяпер я разумею, чаго гэта беларусы ў свой час адны адбіліся ад татар.– Што, сілу дае такі хлеб?– Крый божа. Проста яны гэтым хлебам адбіваліся. Як кінуць такі жарон, дык дзесяцёх татараў на конях як не было.Андрэю не елася. Апусціўшы вочы, ён шчыкаў хлеб і таму не бачыў, як цяжка і Вайвадсу таксама.А калі Яніс пайшоў у свой пакой, ён лёг у ложак, і нечакана хутка праваліўся ў цяжкі, дурны сон......Прачнуўся недзе каля дзесяці гадзін вечара. Прачнуўся, дрыжучы ад адчаю. Нешта такое страшнае бачыў у сне, што халодны пот высыпаў на лбе.Седзячы на краі ложка, ён аднаўляў усё, што сніў, і перад ім уставала жудасная ў сваёй вар’яцкай лагічнасці карціна. Так, снег... так, віядук над чыгункай... так, вагон з гэтым страшным надпісам на шыльдачцы......Ён сам не памятаў, як з’явіўся на стале ліст паперы.“Ідзі на вакзал, ідзі на вакзал...”Гэта гучала ў яго вушах. Рука пачала ліхаманкава бегаць па паперы.На вуліцах горада ў цёмны час Не размова, а лёгкі канкан:– Якая, дзяўчына, футра у вас?– Французская. “Soukine sine”. Не хачу з імі. Не прымушай. У іхніх вачах каламуць. У тумане, змрочным, як іх душа, Яны, як рыбы, плывуць, Да д’ябла!!! Збочыў. Завулкі ў сне. Снег згінае дрэвы. Туман. I горад простых чакае мяне, I слядоў на снезе няма.– Адкажыце, куды маё шчасце пайшло,Вы, што йдзяцё ўначы,Гаечны ключ, або дрот, або ломНа сагнутых плячах несучы?I ў адказ галасоў бязладны харал,Як спеў, што вецер даруе дратам:– Ідзі на вакзал. Ідзі на вакзал. Пра ўсё будзеш ведаць там. Чаму на вакзал? Чаму? Чаму? Нельга хіба без яго?Хіба растопіць у сэрцы зіму Зыркай топкі агонь?– Ідзі на вакзал. – Ну што ж, пайду. Ноч. Завулкі. Снег, як карцеч. Пусты вакзал. Пусты віядук. Ні праводзінаў. Ні сустрэч. Ведайце! Без гудкоў, без агню, Адтуль, дзе звычайна тупік, Адыходзіць, сёння ў гадзіну нуль-нуль “Масква – Вечнасць” цягнік.Без білета залез я ў цёмны вагон. Маўчаў змярцвела цягнік. Ніхто не ведаў, што рушыць ён, I мяне не сустрэў праваднік ...Дзед і ўнучка ў пустым купэ, Маўчанне, цемра і сон. У дзеда слёзы, як весні капеж, У дзяўчынкі коскі, як лён. Галоўкай дзеду лягла на плячо, Ўсміхаецца ў сне чамусь.– Куды вы вязеце такое дзяўчо?– Сын памёр. Там сумна яму.Так і я. Мой май адспяваў, адзвінеў.Шчасце знікла, як сон.