Леаніды не вернуцца да Зямлі , частка 2

– Гэта ім не ў каня пакорм, – сказала Ганна.– I да таго ж яны тут амаль кожны дзень, а ваш голас я пачала забываць.Яны чокнуліся келіхамі, шкло якіх здавалася вясёлкавым, як мыльная бурбалка.– За вас.Ганна, відаць, любіла колер асенніх лісцяў. Гэты пакой таксама быў вытрыманы ў іх адценнях. I абажур клаў на ўсё гэта цьмяны аранжавы адбітак, рабіў яе валасы зусім залатымі, а твар зусім янтарным.– Вы былі ў вёсцы? – сказала яна. – “Распавядайце”.– Быў, але нічога не бачыў. Падарваўся працуючы.– Што вы мне прывезлі адтуль у падарунак?– Прывёз, – сказаў Андрэй. – Але я не думаў заходзіць да вас сёння. З сабою няма.– Што?– Дзве сапраўдныя народныя выцінанкі. А для душы слоік бруснічнага варэння.– З грушамі?– Угу.– Гэта праўда? – яна глядзела на яго вельмі сур’ёзна.– Як бога кохам.– Вы заўсёды памятаеце аб усіх... Бог ты мой, бруснічнае варэнне! Ненавіджу ўсе гэтыя гарадскія “Ружы” і “Дыні”. Каб яны папрахлі дзе былі... Ах, як журавіны растуць! На зялёнай нітачцы, нябачныя ў імхах.– Не пакутуйце вы так, – сказаў Андрэй. – Кіньце ўсё і з’ездзіце на спатканне з пералескамі.– Хіба так проста? – сказала яна. – Не, гэта, што вакол, – яно трымае. Яно не выпусціць.– Што з вамі? – спытаў Андрэй. – Скажыце мне. Яна агледзела яго нават з памяркоўнай усмешкай.– А вы і сапраўды на зайздрасць румяны і здаровы правінцыял, які дарваўся нарэшце да горада.– Што з вамі?– Нічога. Лепей давайце вып’ем... Ну вось... Што з вамі здарылася?– Сёння лаялі на савеце.– Цяжка?– Цяжка.– А ў астатнім?– У астатнім таксама цяжка, – прызнаўся Андрэй. Бровы Ганны здрыгануліся:– Нясцерпна?– Амаль нясцерпна, Ганна.Яна склала рукі на каленях. Наступнае, відаць, каштавала ёй цяжкіх намаганняў:– Вы пыталіся, што са мной... Добра... скажу... – Памаўчала. – Прынцыповая старая дзеўка, здаецца, нарэшце пакахала.– Дык гэта ж вельмі добра, – сказаў Андрэй.– Гэта вельмі дрэнна, – сказала яна.– Чаму?– Таму, што ён ніколі не пакахае мяне.– Хацеў бы я пабачыць, які гэта дурань можа не пакахаць вас. Скажыце мне, я з ім тады пагавару.– Андруша, – сказала яна, – вы такі недалёкі? Толькі тут у Андрэя міжвольна пачырванеў твар.– Няўжо?..– Так, – проста сказала яна. – I я ніколі не сказала б вам гэтага, каб не бачыла, як вам цяжка. Я ведаю, гэта не надае прыгажосці дзяўчыне, такія прызнанні... Але я падумала, – а можа, вам будзе лягчэй... Няма нічога, чаго я не зрабіла б для вас... Калі вас можа трошкі суцешыць гэта – я... мне больш нічога не будзе трэба.Глыбока расчулены, Андрэй глядзеў на яе схіленую галоўку.– Вы лепшая дзяўчына на свеце, – сказаў ён са спазмаю ў горле.– I ўсё ж вы кахаеце не самую лепшую?– Так. Я кахаю не самую лепшую.– Ну вось, – сказала яна быццам з палёгкаю, хоць вочы яе блішчалі, – я прызналася, але з гэтага нічога не вынікае, Андруша. Я проста буду, не спадзеючыся залішне, быць недзе поруч. Буду заўсёды дапамагаць вам. Зраблю ўсё, каб вы былі з Ірынай...– Гэтага не будзе, – сказаў ён. – Яна чужая. А ад вас я ніколі не прыму такой ахвяры.– Які вы дурны, – нейкім танюткім, птушыным галаском сказала яна. – Што вы разумееце ў ёй? I як вы можаце думаць, што мне гэта будзе цяжка?! Для ўсяго, што цяпер ажыло ўва мне, гэта не ахвяра, гэта... радасць. I вы не пакутуйце маім болем, Андруша, не ўнікайце мяне. Прыходзьце, калі шчаслівы, прыходзьце, каб паскардзіцца. Я буду бязмерна рада.– Але ж вам цяжка...– О то ж, – з сумнаватай усмешкай сказала яна. – А між тым, яно... як у раю ды на краю, то лепей у пекле на сяродцы.