Леаніды не вернуцца да Зямлі , частка 2

– А што вы можаце даць ёй? – холадна спытаў муж, калі святло знікла.– Нічога зараз, – сказаў Андрэй.– А потым?– Праз тры месяцы – усё. Але і зараз, і праз тры месяцы, і да канца дзён я дам ёй самае патрэбнае: цеплыню.– А пакуль што яна хворая.– Ведаю. І не вам яе лекаваць. Відаць, няма ў вас нечага даравальнага і добрага. Таму яна і пацягнулася да мяне.Чалавек устаў. Андрэй таксама ўзняўся з ложка.– Не, – сказаў чалавек, – я ўсё ж не магу пайсці адсюль, не пабачыўшы вас на свае вочы.– Калі ласка, – сказаў Андрэй, уключаючы святло. Абодва стаялі твар у твар, насцярожана і варожа аглядаючы адзін аднаго.– А-а, – сказаў Міхал, – той, што прыходзіў тады!.. Сапраўды... падобны.У куточку яго вуснаў ляжала грэбліва-з’едлівая складка.– Я, відаць, недаацаніў сілы першага кахання. I, стоячы ў дзвярах, сказаў:– Да спаткання.– Бывайце, – сказіаў Андрэй. – I, калі гэта можа вас суцешыць, скажу: ніколі яшчэ я не адчуваў сябе такой дрэнню.– Ат, – сказаў Міхал, – што мне?..– Баіцеся, – сказаў Андрэй. – Тут зараз усё на сумленні. Перамога будзе за лепшым. Але вы павінны ведаць, я не адыду.– Я ведаю.За постаццю госця зачыніліся дзверы. Андрэй падышоў да акна. Лёгкі ветрык варушыў фіранкі, нёс у пакой гукі начнога горада і бензінавы пах, перамешаны з пахам нагрэтага за дзень пылу і амаль няўлоўным водарам, прынесеным аднекуль, дзе камень саступаў дарогу кветкам і траве,Добра было, што скончылася хлусня, што пачынаўся шчыры двабой: адзін на адзін.Р а з д з е л XXVIПрайшоў і амаль увесь май, як праходзіць усё добрае на свеце. Пару разоў Андрэй ездзіў у Мінск.У яго адносінах з Ірынай нічога не змянілася. Цяпер яна не мучыла яго, але ўсяляк пазбягала. Кожны раз пасля лекцый прыдумвала прычыну, каб пайсці адной, знікнуць, а калі гэта не ўдавалася – пераводзіла размову зусім на другія тэмы.– Ну што, што з вамі? Хіба вам мала, што я ва ўсім прызналася яму? Куды вы спяшаецеся?– Да вас.– Не магу ж я забіць Міхала. Пачакайце, няхай звыкнецца з думкаю, што я не з ім.– Што ён кажа вам, Ірына?– Нічога. Маўчыць.– А я не магу маўчаць.– Зразумейце, усё яго жыццё ўва мне.Гэта ставала нясцерпным. Андрэй ужо не мог ні есці, ні спаць. Горш за ўсё, што ён разумеў прычыну гэтага, але не мог не кахаць. Розум не меў ніякага дачынення да ўсяго, што з ім, Андрэем, адбывалася. I ўжо зусім не суцяшалі невясёлыя жарты Яніса, што гісторыя з гэтым каханнем даволі тыповая для дваццатага стагоддзя. Так, вакол сапраўды быў дваццаты век з яго падвышанай уражлівасцю, з яго высакалобасцю і бурхлівай пераацэнкай каштоўнасцей, катэгарычнай жорсткасцю адных і прасветленай цярпімасцю другіх, але ж у астатнім усё было як раней: жанчыны снавалі свае мярэжы, а мужчыны ўсё даравалі ім. Бо кахалі,Дваццаты век, цень верталётаЛяціць над гмахамі дамоў.На ярасна-высокай ноцеТрапеча праца гарадоў.Бяжыць над залатым бетонам,Над эстакадамі ў сусвет,Над трызненнем людзей шалёнымТрывожнае святло ракет.I горад ад неона сіні,Дзе век прыстанак свой знайшоў,Трымае ў вуліцах жанчынуЗ дзіцячай, спуджанай душой. Ў адвечнай празе чалавека Яе душа, яе рука Шукае месца ў гэтым веку I ўсё не можа адшукаць. То ў шыльдах Суціна, то ў Хласка, То ў Бацічэлі, то ў Манэ, Ў канкрэтнай музыцы, ў Пікаса, Ў хлусні, ў каханні і ў віне, Ў карэктным мужы і ў кватэры, Ў калекцыі старых карцін, Ва ўсмешлівых старых хімерах... Ці новых? – Знае бог адзін. Мана – ад прагі ўстаткавання,