Леаніды не вернуцца да Зямлі , частка 2

– Я таксама не ведаю хто, – цяжка сказаў Андрэй. – Але я мяркую, што нават калі прамоўца насупор свайму звычаю не хлусіць – тое, што ён сказаў, няварта мужчыны... Усякага, а не толькі прыстойнага. Яны давяраюцца нам, спадзеючыся на наш гонар, і мы маўчым. А хто не маўчыць – той баба.Прамаўчаў.– Спадзяюся, што ты, Стаўроў, не зробіш апошняй нізасці. Я, напрыклад, ніколі не бузую імён дзяўчат па корчмах. I ніколі не кажу нікому, што другі мужчына атрымаў ад жанчыны абшыд.Страла трапіла дакладна ў цэль. Але гэта разумелі толькі Андрэй і Стаўроў. Запанавала цяжкае маўчанне. Потым Харунжы кашлянуў.Маленькі Ліпскі вырашыў, відаць, выручыць друга:– Ды ён не хлусіць, – тэнарком сказаў ён. – Я, калі хочаце, ведаю. Я, калі хочаце, і...– Вось што, – перарваў яго Толька. – Ідзіце вы, хлопцы, удвух адсюль. Мне непрыемна бачыць вас тут.– Не вельмі трэба, – уздымаючыся, сказаў Стаўроў. – Чыстаплюі.Калі за ім і Ліпскім зачыніліся дзверы, Харунжы злосна хмыкнуў:– Ах, дрэнь бывае! Ах, дрэнь! I шанцуе ж гэткай дрэні! Што ў жыцці, што ў літаратуры!..– Б...... бл...., а бог ёй долю гатуе, – змрочна сказаў Андрэй.– Твая праўда, – плюнуў Харунжы.I ненатуральным тонам сказаў: – А Янкі няма. Як за смерцю пайшоў. Пайшлі Вайвадса, а за ім другога... Во каб гэта ён дзверы адчыніў ды сказаў: “Вы яшчэ палайцеся. Я і зусім тады не пайду”.Але ніхто не засмяяўся. Усім было пякуча сорамна.Андрэй сядзеў вонкава спакойны, але ўнутры ўсё ў ім высока трапятала, як на грані абрыву. Надыходзіў ягоны час. Трэба было толькі счакаць, каб не здагадаліся.– Вып’ем, – бестурботна сказаў ён.Усе загаманілі, чокаючыся. Усім стала трохі лягчэй. I тады Андрэй устаў:– Пайду я насустрач гэтаму латышу, – сказаў ён. – Гэта ён, напэўна, за нешта палаяўся там,Тон быў натуральны. Толькі Баранаўскас мог не паверыць. I таму, асабіста для яго, Андрэй сказаў:– Ведаеш, Гінтас, як мы з ім вячэру здабывалі?– Не.– Гэта даўно было. Вярталіся позна, вячэраць не было чаго. Яніс тады яшчэ забываўся, што я па-латышску ведаю толькі “лудзу”, “сірдс”, “шняпс” ды яшчэ пачатак песні пра пеўніка: “Куды ты, маўляў, бяжыш, пеўнік?” А тут скандал. Перад святамі магазін павінен да дванаццаці гандляваць, шыльда адпаведная вісіць, а тут 11.15, а зачынены. Не пускаюць, Мы – выясняць гэта пытанце. Слова за слова – Яніс пачаў гарачыцца. Падыходзіць міліцыянер. Ну, думаю, дрэнна. А Яніс у гарачай вадзе купаны, пачынае лаяцца на латышскай мове. Ну, думаю, трэба падтрымаць кампанію. Развёў рукамі і тонам страшэннага абурэння пераказваю прозай пачатак песні: “Куртутэ-эцы”. Яніс глядзіць квадратнымі вачыма. Потым разумее тактыку і, у той самай танальнасці: “Кур-ту-тэ-э-эсцы”. А я яшчэ на дзве актавы вышэй, быццам у мяне на вачах дзіця пакрыўдзілі: “Га-ай-літ-ман”. Міліцыянер бярэ пад казырок і кажа: “Прабачце, панове, я не ведаў, што вы англічане”.– Прапусцілі? – спытаў Баранаўскас.– Прапусцілі.– Брэшаш ты, як наняты.– Чаму. Ты вось ідзі і спытай у чаргі па-літоўску: “Праўда, што ад віна галава баліць?” Адразу без чаргі пусцяць.Кампанія нязлосна зарагатала.– Уліп, – сказаў Баранаўскас са смехам.Андрэй выйшаў.– Добры хлопец, – сказаў Харунжы.– А Янка, па-твойму, дрэнны? – спытаў Баранаўскас....”Добры хлопец” тым часам стаяў ужо ў пакоі Ліпскага.– Што табе?Варта было б даць яму, але Андрэй разумеў: гэта толькі падгалосак Стаўрова, Моська, якую можна перашыбіць саплёю.