Леаніды не вернуцца да Зямлі , частка 2

Яна застанецца.– Чакаю майго Рагнарадзі. Чакаю майго Рагнарадзі.Рыданне раптам нясцерпна пашырыла ягонае горла. А потым словы, што з’яўляліся аднекуль, сталі складвацца ў радкі. Паперы не было, але яна і не была патрэбна.Захлынаючыся ад сухіх рыданняў, якія душылі і раздзіралі горла, аднымі ліхаманкава-адчайнымі, утрапёнымі думкамі ён раджаў гэтыя радкі на свет:Словы паўночных паданняў Годы амаль што згладзілі; Словы прароцтва змрочнага, Як ф’ёрдау начных берагі: “Настане апошні дзень – Бітва пры Рагнарадзі, Ў якой загінуць героі, Ў якой загінуць багі. Будуць біцца да смерці, Рыкам поўнячы горла, Ў полі жалезным лягуць Апошняй данінай мячам. Не будзе ні пекла, ні рая, Загінуць душы памёрлых, А час зжуе іх даспехі, А потым скончыцца сам”.Зоры застылі над галавой. Цякла начная рака. I, як рака, нястрымна цяклі словы:Годы мае,Як строфы,Строяцца ў моцным парадзе.Лёс чакае няўхільны,Просты, як хлеб і свінец.Чакаю майго Рагнарадзі,Чакаю майго Рагнарадзі,Чакаю майго Рагнарадзі,I мне не страшны канец. Быў змагаром суровым,Ворагам быў сталёвым,Рыцарам чалавечнасці Над прорвай страшных баёў. Я не ўцякаў ніколі Ў вечнай бітве за волю, Браў тое, што мне належала, I тое, што не маё. Меў я толькі радзіму: Пушчы, палеткі, вежы, Ясную песню жаўранка Ў моры надрэчных траў. Песня мне не належала, Голас мне не належаў, Слова мне не належала, – I ўсё я ў змаганні ўзяў.Бронзай гучала зброя, Срэбрам звінела слова. Зброяй і песняй такою Здолеў я ўсё узяць, I толькі не ўзяў адзінага, Маёй адзінай любові, Смерцю ўзятай любові. Не мог у руках затрымаць. Вазьмі сабе ружы тугі маёй, Пакінь мне крывавыя макі, Тыя, што на магілах Забітых байцоў гараць. Бывай, мой далёкі бераг. Шчасце апошняе, дзякуй! Няма забыцця на свеце, I не ў ложку мне паміраць. Я не пляміў ніколі Рукі бязвіннай крывёю, Не пляміў маною песню I словам здрадніцкім – рот. Я воінам быў нястомным З жорсткасцю і хлуснёю, I без забрала, да смерці Біўся за просты народ. Я ведаю: я загіну, Загіну і не ўваскрэсну, I ўсё ж за народы змагацца Пакіну кагорты свае, I будуць магутнымі словы,I пераможнымі – песні,Нават тады, калі прахамСтануць косці мае. Такія байцы не ўцякуць, Такія сябры не здрадзяць,Добрыя, як паветра,Надзейныя, як свінец. А потым настане бітва,Бітва пры Рагнарадзі,I чалавецтву старомуПрыйдзе паўсюль канец.Нейкімі новымі, зусім не ранейшымі вачыма ён глядзеў за чорную раку, дзе нясмела пачыналі запальвацца першыя рэдкія агні. Ён не ведаў яшчэ, ці патрэбна ім яго крэда, яго новае “верую”, гэтым агням.Гэта будзе, напэўна,Раніцай яснага мая, Тады з не крывёю паэты Параўноўваць будуць зару.Зброя не будзе патрэбнай –I людзі яе зламаюць,Героі не будуць патрэбны – I ў бітве апошняй памруць.I лёсам нашчадкаў будуцьТолькі кахання раны,I толькі аднойчы мужчынаПралье жыватворную кроў,I шчасце будзе нясцерпным,Бы ад сліцця з каханай,Толькі не два імгненні,А тысячы тысяч вякоў.Ён усміхаўся ў цемры, а агні, пакуль яшчэ вельмі-вельмі рэдкія, шырыліся і шырыліся за ракой.Пралескі спакойна будуцьКвітнець на светлым прадвесні,А дзеці – гуляць жалудаміПасаджаных намі дубоў,I людзям не будуць патрэбныМае іржавыя песні, I людзям не будуць патрэбныМой боль і мая любоў...Думы мае загінуць, Думы гневу і радасці, Народжаныя ў пакутах Тысяч бяссонных начэй. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Прыйдзі, маё Рагнарадзі, Прыйдзі, маё Рагнарадзі,