Леаніды не вернуцца да Зямлі , частка 2

– Да спаткання, – усміхнулася яна.Глінскі пасуровеў.– Ды пацалуйцеся ж вы, – сказаў ён. – Пацалуйцеся вы, урэшце. Як маленькія, не разумеюць усёй карысці... Некалькі дзён ёй нельга будзе... Ну!Андрэй схіліўся і пацалаваў яе....Пакуль яе рыхтавалі да аперацыі, ён хваляваўся, але ведаў: асаблівай небяспекі не было на бліжэйшыя тры гадзіны. Ён вырашыў прыйсці акурат у шэсць. Каб яна адчувала, што ён чакае, што ён тут.Дамовіўся з Сашанькай, каб яна кожную палову гадзіны выходзіла да яго і казала, як справы. Паспрабаваў сказаць пару слоў Яшу і Глінскаму, каб яны...Але першы кінуў толькі пару падбадзёрваючых слоў, а другі наогул абарваў Андрэя.Так, ён зараз быў непатрэбны тут.Толькі Сашанька паглядзела на яго спагадліва, вільготнымі вачыма і мякка сказала:– Усё будзе добра, Андруша... Ідзіце вы лепей пад’ешце, пакуль не пачалося.Ён падумаў, што яаа мае рацыю, і выйшаў са сквера на залітую сляпячым сонцам шумлівую вуліцу. Вуліца жыла звычайным жыццём, і, можа, гэта было б нават правільна, каб да аперацыі рыхтавалі звычайнага хворага, а не жанчыну ў росквіце год, уражаную людскою рукой!У нейкай сталовай, падобнай на студэнцкую, ён сеў за стол і спытаў сабе абед. Яму вельмі хацелася есці, але як толькі ён апусціў лыжку ў суп, адразу адчуў, што не здолее праглынуць і кроплі, – як завязала.Выйшаў. Адчуваючы ўсё ж, што ён можа зваліцца з ног, не дачакаўшыся канца аперацыі, ён зайшоў у вулічную кавярню пад тэнтам і выпіў там тры чашкі кавы. Цяпер сэрца білася зусім па-іншаму, напоўнена і моцна, а вочы прыдбалі, здавалася, асабліва бязлітасную яснасць погляду на навакольны свет.Стрэлкі гадзінніка паўзлі марудна. Ён сядзеў і, апёршыся на столік, на якім слаба дымела некранутая чацвёртая чашка, глядзеў у той бок, дзе за скверам бачны быў інстытут. Папяроса таксама сцяліла валокны, шызыя з боку тытуню, жаўтаватыя і цяжкія – з муштука. Тры струменьчыкі: празрысты, шызы і дымны. I ўсе яны чэзнулі, па меры таго як кава стыла, а папяроса згасала.Ён устаў і рушыў у інстытут, хаця да аперацыі было яшчэ з паўгадзіны. Назіральнік з боку пабачыў бы яго занадта выразныя рухі і зразумеў бы, што гэты чалавек шалёна нервуецца, але сам ён думаў, што ён спакойны....Шэсць гадзін. Дзень хіліцца да вечара, Ад дрэў ляглі ўжо вячэрнія цені. Зараз яе вязуць у аперацыйную, Трэба быць бліжэй да яе. Хоць бы ў вестыбюлі.У вестыбюлі той самы гардэроб, тая ж брыдкая кніга на стале, кніга існаванняў і сконаў, кніга лёсаў.Дзверы без стуку хістаюцца за праходзячымі: туды-сюды, туды-сюды, у розныя бакі. Белыя дзверы на дзве палавіны.За аднымі з такіх дзвярэй яна. Пэўна, пачалі. Хто б зрабіў, каб іхнія рукі былі спрытнымі і ўдалымі, каб шчасліва скончылася ўсё?Бог? Ён, Андрэй, не верыць у бога. А веруючым, пэўна, лягчэй.Як гэта ў малітве: “Захавай дом мой”. Не, ён не памятае. А можа, гэта і не ў праваслаўнай малітве?Мозг, здавалася, нічога не мог, а на самай справе заўважаў ўсё так зорка, як ніколі....Вось правезлі на пахілых драбінках вялізны сіні балон з надпісам “вадарод”... Балон... Пакуль не правялі газавую лінію – давядзецца мець балоны. Ёй нельга, каб холадна... Добры дом...– Што з вамі? – дакранулася да яго пляча Сашанька. – Вам дрэнна?– Чаму? – здзівіўся Андрэй.– Вы бледны, як смерць.– Нічога, – голас гучаў, як чужы. – Як там?– Цудоўна, – адказала Сашанька. – Усё ідзе як трэба... Я выйду праз гадзіну.– Я, пэўна, пачакаю ў скверыку, – тым самым голасам сказаў ён.