Леаніды не вернуцца да Зямлі , частка 2

Занадта прамы, ён накіраваўся да дзвярэй. Сашанька паглядзела на яго і пахітала галавой.Ён выйшаў проста ў добры майскі прысмерак і сеў на лаўку. Успомніўся хлопчык, што дзесяць дзён таму весела ішоў на спатканне з маці. Дурны хлопчык!Ну, а хіба ён, Андрэй, болыы разумны, калі думае аб газе, аб дзецях, чорт ведае аб чым у час, калі яна так пакутуе?I раптам ён зразумеў, што ўвесь гэты час ён толькі вонкава думае аб іншых прадметах, што ўвесь гэты час у душы жыў і катастрафічна нарастаў жах, нясцерпны жах і бязмерная боязь за яе.Сэрца падала ўніз. Цьмянела ў вачах. Каб быў голас, ён з насалодаю закрычаў бы па-жывёльнаму, дзіка, нема.Ніколі, ніколі яшчэ ў жыцці не было такога жаху. Нават тады, калі ўцякала партызанская армія і “фокевульфы” ныралі над самымі галовамі.I не так страшна было, калі хлопцы наступалі на сяло, занятае бандай, а са званіцы білі кулямёты.I не так страшна было, калі шкляное паветра калыхалася над разбітай машынай, там, на шашы, над невялікай рэчкай, якая завецца Бобр.Неяк занадта скора і зусім де ў час пачало цямнець. Калі ён узняў галаву, здзіўлены гэтым, ён пабачыў, што з боку Масквы-ракі на будынак, на вяршыні дрэў, на ўвесь застыглы горад насоўваецца цяжкая хмара, свінцова-чорная, з нейкім цьмяна-барвяным водбліскам. Пэўна, ад незлічоных агнёў, што спуджанымі іскрачкамі гарэлі пад ёй.“Так, паўсюль запалілі агні. Бо стала зусім цёмна. Нават вулічныя ліхтары запалілі. Нават тут, у скверы”.Чаму не ідзе Сашанька? Ён глядзеў на гадзіннік і ўпершыню ясна зразумеў, што аперацыя цягнецца ўжо больш чым дзве гадзіны. I такі спакой вакол, быццам прырода і ўвесь горад уцягнулі галовы ў плечы, чакаючы непазбежнага.Ён амаль пабег у будынак і сутыкцуўся з медсястрой.– Як?– Ды не нервуйцеся вы так, – сказала Сашанька. – Фу! Не мужчына, а мокрая курыца.– Што?– Усё ідзе як мае быць. Быў лёгкі шок. Спынілі пераліваннем крыві непасрэдна ў аорту, па метаду Пятроўскага... Аперацыя складаная, але самае цяжкае скончылася... Ідзіце ў вестыбюль: зараз будзе дождж.– Не магу. Я заўважу, калі ён пойдзе.– Вы заўва-ажыце, – сказала сястра.I раптам узяла яго руку і, гладзячы яе, сказала:– Ну не трэба, не трэба. Я даю вам слова, чуеце, я даю вам слова, што ўсё ідзе добра..Знікла. Ён адышоў ад сваёй лаўкі і з трывогаю, ад якой як толькі не разарвецца сэрца, глядзеў на крывава-свінцовую хмару, на фоне якой вартымі жалю, малюсенькімі лапікамі кідаліся ў трывозе галубы.Пэўна, так яны кідаліся і тады, калі ішлі нейкія там татары і полымя жэрла прадмесці, падступаючы да муроў Крамля.Няма прыстанку! Няма жыцця! I дзе ён, прытулак, знішчаны агнём?З жахлівай выразнасцю ён адчуў, што і ён слабы, як птушка перад страшнай навалай, перад тупой, жорсткай сілай, якая рушыць на яго. Не дапамогуць смеласць, розум, сіла – нічога, нічога!Насунецца і знішчыць яго прыстанак, яго прытулак, яго цеплыню – адзінае, дзеля чаго ён жыў усе гэтыя дні,I тады Андрэй сеў і, як закляцце, пачаў ліхаманкава і страшна ці то кленчыць, ці то проста ўмаўляць кагось:– Я вельмі, вельмі, вельмі люблю яе. Я вельмі, вельмі, вельмі буду яе любіць... Ратуй яе, ратуй... Справядлівасць, калі ты ёсць, зрабі, каб яна жыла... Справядлівасць, калі ты ёсць, зрабі, каб яна засталася жывой... Ёй нельга, нельга, нельга... Вазьмі ў мяне палову жыцця і падзялі з ёю... Вазьмі ў мяне... Вазьмі... Вазьмі...Ён хлусіў, не адчуваючы гэтага. У сэрцы ягоным не было ў гэты момант ні кахання, ні планаў – нічога. Адзін толькі боль за яе, адзін толькі жах за яе, адно толькі жаданне, каб скончыліся яе мукі і яна была здаровай.