Леаніды не вернуцца да Зямлі , частка 2

I ўсё я ў змаганні ўзяў.Бронзай гучала зброя, Срэбрам звінела слова. Зброяй і песняй такою Здолеў я ўсё узяць, I толькі не ўзяў адзінага, Маёй адзінай любові, Смерцю ўзятай любові. Не мог у руках затрымаць. Вазьмі сабе ружы тугі маёй, Пакінь мне крывавыя макі, Тыя, што на магілах Забітых байцоў гараць. Бывай, мой далёкі бераг. Шчасце апошняе, дзякуй! Няма забыцця на свеце, I не ў ложку мне паміраць. Я не пляміў ніколі Рукі бязвіннай крывёю, Не пляміў маною песню I словам здрадніцкім – рот. Я воінам быў нястомным З жорсткасцю і хлуснёю, I без забрала, да смерці Біўся за просты народ. Я ведаю: я загіну, Загіну і не ўваскрэсну, I ўсё ж за народы змагацца Пакіну кагорты свае, I будуць магутнымі словы,I пераможнымі – песні,Нават тады, калі прахамСтануць косці мае. Такія байцы не ўцякуць, Такія сябры не здрадзяць,Добрыя, як паветра,Надзейныя, як свінец. А потым настане бітва,Бітва пры Рагнарадзі,I чалавецтву старомуПрыйдзе паўсюль канец.Нейкімі новымі, зусім не ранейшымі вачыма ён глядзеў за чорную раку, дзе нясмела пачыналі запальвацца першыя рэдкія агні. Ён не ведаў яшчэ, ці патрэбна ім яго крэда, яго новае “верую”, гэтым агням.Гэта будзе, напэўна,Раніцай яснага мая, Тады з не крывёю паэты Параўноўваць будуць зару.Зброя не будзе патрэбнай –I людзі яе зламаюць,Героі не будуць патрэбны – I ў бітве апошняй памруць.I лёсам нашчадкаў будуцьТолькі кахання раны,I толькі аднойчы мужчынаПралье жыватворную кроў,I шчасце будзе нясцерпным,Бы ад сліцця з каханай,Толькі не два імгненні,А тысячы тысяч вякоў.Ён усміхаўся ў цемры, а агні, пакуль яшчэ вельмі-вельмі рэдкія, шырыліся і шырыліся за ракой.Пралескі спакойна будуцьКвітнець на светлым прадвесні,А дзеці – гуляць жалудаміПасаджаных намі дубоў,I людзям не будуць патрэбныМае іржавыя песні, I людзям не будуць патрэбныМой боль і мая любоў...Думы мае загінуць, Думы гневу і радасці, Народжаныя ў пакутах Тысяч бяссонных начэй. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Прыйдзі, маё Рагнарадзі, Прыйдзі, маё Рагнарадзі, Няхай забыццё, Рагнарадзі. Прыходзь.Наступай. Хутчэй......Слёзы паліліся з вачэй адразу, нястрымна, цэлымі струменямі. I ён, без змогі стрымаць іх, упаў на траву і заплакаў так, як не плакаў ніколі ў жыцці. Ён ляжаў абліччам у траву і аплакваў свой лёс і лёс Ірыны, і яе пакуты, і чысціню яе вачэй, і рукі, якія песцілі яго валасы, і ўсё-ўсё, што магло быць і чаго ўжо не будзе: дарогі з ёю, музыку яе слоў, яе цеплыню поруч і яе радасць ад сонца, якога яна ніколі больш не пабачыць.Потым, калі яму стала трошкі лягчэй, ён устаў. Трэба было ісці. Трэба было вярнуцца да яе, з якою не быў споўнены запавет продкаў. Трэба было супакоіць яе ў той зямлі, куды пойдзе і ён, скончыўшы шлях.Гэты шлях толькі пачынаўся. На ім не было радасці. Была толькі праца, вайна, радкі... якім не было звароту да ранейшага.Але на ім не было і хлусні, і абыякавасці, і боязі.Баяцца больш не было чаго.I ён пайшоў. Ён узышоў на гару і адтуль, з вышыні, пабачыў увесь абшар горада.Гэты горад цяпер прачынаўся. Усё большала і большала агнёў на вуліцах. Кропля за кропляй, сотня за сотняй, яны ўзнікалі, успыхвалі, паступова адбіраючы зоры ў нябёс.Зорнае неба сыходзіла на зямлю.Горад прачынаўся.