1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11

Лісты не спазняюцца ніколі

Дзе блукаеш, мая доля?Увесь голас уклалі, усю душу – усё адно берагчы няма чаго. Скончылі. Маўчыць. Потым: “Яшчэ давайце”. І тут дружок пад самае неба, як жаўранак:А ўжо бяроза завіваецца, – Кароль на вайну сабіраецца.А я яму ўздыхамі, з глыбіні душэўнай:

А ў каго сыны ёсць, дык высылайце.

А ў каго няма – дык хоць наймайце.Глядзім – плача. І што ж ты думаеш, адпусціў нас. Вось што значыць свой чалавек, рускі, хоць і белая сволач. Не тое што гэтыя фашысты паршывыя. Ну добра, дай час!Пажылы перакруціўся на спіну і глянуў на карону дуба. – Глядзі, дуб які дзівосны. Роўны надта для дуба. І развіліна вялікая. Падобны на рагатку.– На “v“ лацінскае, – сказаў студэнт.– Ну добра, табе лепей ведаць.І стаў на калені:– Бяры патроны. Страляй, толькі калі нас заўважаць. Пра шкуру размова вядзецца. А я пашукаю дарогі. Нешта не падабаецца мне месца за нашай палянай.Ён адсутнічаў нядоўга. Калі ён зноў бясшумна прылёг каля студэнта, абедзве яго нагі вышэй каленяў былі ў ахраной балотнай гразі.– Справа дрэнь: балота за намі. І не проста балота – імшара. Ах, матары тваёй… І стварыў жа ты, сатана, арлоўская стэпы ды беларускія імшары. Зямелька!– Пойдзем наўсцяж балота, – сказаў студэнт.– Добра прыдумаў. Калі там ужо немца няма, – іранічна сказаў пажылы. – Балота лукам угінаецца.І мы ў самай сяродачцы, дзе страла.Быццам у адказ на яго словы, аднекуль справа даляцела аўтаматная чарга. Потым такая ж прогучэла злева, у вярсце – не больш.– Як на аблаве, – уздыхнуў туляк. – Што ж, знакoм, тэрміну нам атрымліваецца не больш гадзіны.Ён устаў і з тугой глянуў на балота. Хлопец глядзеў яму ў рот. І раптам твар пажылога змяніўся. Не тое каб па ім прабегла ўсмешка – не, проста задрыжэлі дробныя мускулы каля перасносся, быццам нешта вызваліла іх ад здранцвеласці.– Ані зірні туды. Бачыш, сівец расце.Студэнт пабачыў, што на атрутна-залёнай паверхні балота там-сям брудна бялеюць астраўкі жорсткай травы.– Ну і што?– Ён не дурань, на бязвыхаднай дрыгве расці не будзе. Вось там і дарога.– Пойдзем, – сказаў студэнт.Замест адказу пажылы выцягнуў з кішэні бляшаную каробачку з-пад манпансье і высыпаў з яе сабе на далонь кучку зялёнага буйнога тытуню. Скруціў дзве вялікія самакруткі і паклаў іх каля дубовага кораня. Астатняе пусціў па ветры.– Ды пойдзем жа, чаго вы?– Адкасніся.І ён спакойна выцягнуў з кішэні ліст паперы і агрызак пляскатага цяслярскага алоўка– Жыць спяшаешся, сукін сын, – жорстка сказаў ён, – а ў мяне дачка і хлопец. Павінны яны пра мяне даведацца, калі мы адсюль не выйдзем? Тваё прозвішча як?– Русіновіч Рыгор.– Грышка, значыцца.І заслініў агрызак. Студэнт паспеў заўважыць, што вялікі ліст спісаны з двух бакоў – месца заставаласязусім мала. Пажылы падпісаў некалькі слоў над тэкстам, павярнуў ліст і, разгладзіўшы яго, няспешна дапісаў некалькі сказаў на вольным месцы. Потым вынуў з кішэні квадратны абрэзак квячастай цыраты, загарнуў у яе пісьмо, паклаў скрутак у бляшанку, падумаў трошкі, сцягнуў з галавы пілотку і, вывернуўшы яе накшталт торбы, туга закруціў бляшанку ў тканіну.Потым узняўся і размераным крокам падышоў да дуба. Студэнт толькі тут заўважыў, што на вышыні чалавечага росту ў змаршчакаватай кары дрэва цямнее невялікае дупло. Пажылы прасунуў у яго руку – раздалося лёгкае шорганне.– Ну вось, – сказаў пажылы, – калі яшчэ птушкі гняздо саўюць будучай вясной – зусім добра будзе. Пад птушыным памётам кожная рэч колькі хочаш праляжыць і не сапсуецца…

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11