1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11

Лісты не спазняюцца ніколі

Гэта думка ўразіла яго, і, быццам у адказ ёй, жанчына, не прасынаючыся, уся пацягнулася да яго, прытулілася сцягном да яго нагі і закінула за галаву цвёрдую, налітую маладой сілай, руку. Пад пахай выдавалася круглая пукатасць, і чалавек паклаў на яе далонь. І пальцы яго адразу адчулі пад сабой пульсаванне маленькай жылкі.“Не ведае пра мяне”, – раўніва падумаў чалавек.І, нечакана для самога сябе, ляпнуў жонку па заду.– Пятро, ды ты што, ашалеў, – ляніва сказала яна, не адкрываючы вачэй.– Прачніся. Глядзі на мяне. Няма чаго спаць.– Шалёны нейкі, – сонна прамурлыкала яна.– Ну пачакай, я з табою распраўлюся, – з пагрозаю сказаў чалавек. І ўпяўся ў яе напаўадкрытыя губы цяжкім пацалункам . Ёй не хутка ўдалося выслабаніцца. – Ды пакінь ты. Быццам век не бачыліся – так і мне. Мядзведзь стаялы.– Вядома, век, – засмяяўся ён, – з учарашняга вечара.– Пасля ўчарашняга вечара можна б і не шалець, – усміхнулася яна.– А вось табе за шалёнага, вось табе за мядзведзя, вось табе, вось табе.– Пятро, Пятро. Ну гэта ўжо без патрэбы. Не трэба, сінякі будуць. І так бабы каля студні пасмейваюцца.– Няхай смяюцца. Вось табе яшчэ адзін, на шыю, самы прыгожы.Жанчына раптоўна абхапіла яго гарачымі рукамі:–Пятрусенька, родны ты мой, рыжы.І амаль адразу вызвалілася.– Ну добра, хопіць лізацца. Нішто ані поена, ані гадавана. – Вырвала руку, саслізнула з сена, адчуўшы босымі нагамі халадок зямлі.Пятро ўздыхнуў, калі яна, у адной палатнянай сарочцы, плаўна пагойдваючыся клубамі, падышла да дзвярэй, стала ў іх і пацягнулася. Шэрае досвіткавае паветра цякло паўз яе ў адрыне лёгкай імглою-туманцам. Нахабна і асабліва звонка пераклікаліся ў волкім хмызняку вераб’і.– Чорт цябе ведае, – пахітаў галавою Пятро, – у каго ты такая атрымалася, не стамляешся глядзець на цябе. Вёдры нясеш, вілкамі арудуеш – так усё добра... бы ў кіно.– У каго атрымалася, у таго і атрымалася, – сурова ссунула бровы жонка, – няма чаго вочы вытрашчаць.Уставай.– Выкуп, – сказаў Пятро, – пацалуй, тады ўстану.– Вы сёння што, дуб пілуеце? Унь за табою Прахор ужо ідзе.І яна паспешна адышла ад дзвярэй, накіравалася ў кут (косы адцягвалі ёй галаву трохі назад) і стала апранаць спадніцу.– Уставай.– Выкуп.– Усё б табе дурэць... Ну добра ўжо.Яна пайшла да яго. Пятро, лежачы на спіне, прыцягнуў яе да сябе, пачуў лёгкі, дражнячы пах, што ішоў ад яе, пах сырадою, сена і цёплай скуры, і пацалаваў яе доўгім-доўгім пацалункам, быццам набіраючы сілы на ўвесь доўгі, без яе, дзень.– Гэй, Пятро, – пачуўся за спіною хрыпаваты басок, – канчай начаваць.– Рад бы – жонка не пускае. Трымае.– А ты вырвіся.– Балюча.– Ночы не хапіла?– Тфу на вас, – сказала жонка, – звягаеце языком, як балабон конскі, нахабнікі. Грэх.– Вучыся, Пятро, – сказаў Прахор, – языком нахабнічаць – грэх. Супраць астатняга пярэчанняў няма.Пятро лёгка саслізнуў з сена і праз хвіліну, ужо напалову апрануты, стаяў у дзвярах.Прыгожы грубаваты твар, вельмі блакітныя вочы, густы карычневы загар, які нават трохі адліваў сінявой, як яблыка-цыганка.– Пачакай хвілінку, браток. Зараз пойдзем.–– Пяцюнька, – раптам паклікала яго жонка, калі ён ужо нацягнуў старэнькі пінжак.Ён падышоў да яе.– Ты беражыся там, родненькі. Не торкайся пад дрэва. Сам ведаеш – хвастане хоць верхавінай – век мне тады слязьмі залівацца.– Добра, – сказаў ён.Праз паўгадзіны яны ўжо выйшлі на поле, за якім няясна шарэў лес.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11