1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11

Лісты не спазняюцца ніколі

Яно ўзыходзіла, яшчэ не калматае, як удзень, а проста белае. Праменні яго беглі па галлі ўніз, але збоку здавалася, што гэта сам дуб у нецярплівым чаканні пяшчоты цягнецца ўгору, імкліва вырастае, падстаўляючы пад праменні ўсё новыя і новыя галіны.І ён увесь зазіхацеў аранжавымі, зялёнымі, светла-малінавымі іскрамі-агеньчыкамі.– Святкуе, – сказау Пятро, – не адчувае.А іскры беглі па галінах, ахапляючы ўсё магутнае дрэва суцэльным карагодам ззяння. І гэта ззянне пералівалася ўсё ніжэй і ніжэй, не згасачы. Быццам самае жыццё іскрамі свайго полымя абмывала дрэва,абяцаючы яму жыццё бясконцае.– Не магу, – сказаў Пятро, апускаючы сякеру, – сам сячы.Прахор папляваў на рукі, намеціў на ствале месца ў тым баку, куды павінны быў упасці дуб, і стаў рабіць першую засечку.Гукі сякеры, сухія і бязлітасна выразныя, напоўнілі крону, расісты абшар сівой паляны, лес вакол яе. Дыхнуў лёгкі парыў ветрыку, і лісты дуба на хвіліну здрыгануліся, быццам ён хацеў прасіць аб літасці, ды потым раздумаў – з гордасці.Чужыя, подла чужыя таму лікаванню жыцця, якое гучэла ў птушыных галасах і свяцілася ў іскрах расы, гукі знішчэння гулка і мёртва луналі ў лесе.Яшчэ некалькі імгненняў, і ўсё было б скончана – лесарубы ўзяліся б за пілу, – але раптам сякера Прахора нечакана лёгка, па самы абух, увайшла ў драўніну. Лесаруб выдраў яе, і з адтуліны хмаркай узляцеў тонкі, як споры папараці, карычняваты пылок.– Прагніў, сволач, – сказаў Прахор.– Не лайся, – адрэзаў Пятро і нахіліўся, калупаючы палкай у ране. Абламаў некалькі кавалкаў кары, выграб жменьку пацярухі, выпрастаўся, глянуў угору. І нарэшце працадзіў з пагардай:– Сказаў яшчэ. Дуб – і каб прагніў. Гэта ў ім дупло.І прыбавіў: – Ачысціць трэба было б. Невядома ж – ці вялікае, ці малое.І сам узяўся за сякеру, гуляючы ўвагнаў яе ў дрэва па восі: ад засечкі да жарала дупла.Ляцелі кавалкі кары, трэскі. Паступова, святлеючы па краях здаровай карой, ачышчалася пашкоджанае месца. Яно мела форму сігары.Пятро пачаў кароткімі точнымі рухамі выкалупліваць з драўніннай раны зляжалую пацяруху. За ёю пайшлі бялявыя пласты птушынага памёту, перамешаныя з пер’ямі. І раптам, калі дупло было ўжо зусім ачышчана, да ног Пятра выкаціўся жухлы шар, падобны на камяк мінулагодніх лісцяў у вожыкавым гняздзе, пад вываратнем.– Гэта што яшчэ за дрэнь, – капнуў яго ботам Прахор.Лёгка разваліўся ад удару бясфоменны камяк. Стукнула аб корань дрэва бляшаная каробачка. Фарбу на ёй яшчэ не паспела з’есці да канца ржа. Пятро падняў каробачку.– Кінь ты яе, Пятрусь, – папрасіў Прахор, – можа, дрэнь якая. Тузане – і пойдзеш на той свет, да Абрама па піва.Пятро, не случаючы, адчыніў каробачку, выцягнуў скрутачак, разгарнуў.Праз пяць хвілін ён сядзеў на пукатым корані, а Прахор заглядаў у лісток праз яго плячо...... Маўчанне перапыніў Прахор:– Н-так, былі справы.– Шкада, мяне там не не было, – сказаў Пятро, – я б гэтым хлопцам не даў загінуць. Дрыгва ж праходная. Ах, сволачы, як яны над нашым братам!– І адрас ёсць?– І адрас ёсць. Гэты ліст абавязкова адаслаць трэба.– Ды іх і ў жывых нікога няма, напэўна. Тулу – сам ведаеш, абложвалі.– І ўсё адно трэба. Ты падумай, як яны чакаюць, калі жывыя. Пакуль пахавальнай няма ў руках – не стамляецца чакаць чалавек. Хоць усё жыццё.У жэстах Пятра, у яго няспешнай грунтоўнасці і паважнасці, у важкіх словах заўсёды было нешта такое, што прымушала людзей падпарадкоўвацца яму, нават калі яны былі пажылымі. Прахор не быў выключэннем і таму хітнуў галавою, згаджаючыся.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11