Лісце каштанаў

– Маю, – нявінна сказала яна.– Не, – сказаў Жэнька, – я ўжо ніколі ад яе не адвяжуся. Я пайду ў кіно – яна будзе лупіцца на мяне з экрана. Буду чытаць кнігу – гэта будзе кніга пра яе. Я буду паміраць – я н а будзе абціраць мне лоб і чытаць нада мною малітвы. А калі я здохну і буду стаяць перад уваходам у пекла – першая, каго я там убачу – гэта зноў будзе яна. I яна возьме мяне пад руку, каб праскочыць са мною і не адвязацца ўжо ніколі, ніколі.Мы мінулі кінатэатр “Паўлін” (гэта мы яго так назвалі) з яго вясёлкавай мазаікай і паныла папляліся алеямі. Ролік убачыў, што войска ягонае павесіла нос і мае страшэнную патрэбу ў нечым такім, што ўзбадзёрыла б яго. Віна мы тады не пілі, а нават каб і прыйшла нам у галаву такая фантазія, яна б ніколі не стала рэальнасцю з-за адсутнасці грошай. Патрэбен быў жарт.Наводдаль сядзеў на лаўцы нейкі афіцэр. Ролік пачухаў патыліцу:– Вось, што хлопцы. Выпрабуем, якія нервы ў гэтых... дарослых? А то ваяваць мы для іх маленькія, помсціць – маленькія, подзвігі рабіць – маленькія. Вялікія мы толькі, калі двойкі хапаем ці насваволім. Вялікія мы толькі цэглу на суботніках цягаць. То што, зробім?– Як? – спытаў Багдан.– А вось так. Як толькі мы падыходзім да лаўкі – вы па майму сігналу строга ў адну секунду выкрыкваеце кожны адно слова. Ты, Багдане, “ачы”, ты, Жэнька, “пічы”... Э-э, хлопцы, стоп! Аднаго чалавека не хапае.– Ды, можа, і без аднаго? – спытаў я.– Не, брат, эфект не той будзе, – Ролік насуплена ўзважваў нешта і раптам крыкнуў Нонцы. – Гэй, хадзі сюды! Ну, хадзі, каму я кажу? Не бойся, дзерці не будзем. Ну, я табе кажу – не будзем. Слова! – I, нібы просячы прабачэння, ціха сказаў: – Усё адно ж не адвяжацца, чума гэткая. Хай ужо ідзе побач, дідько лысы з ёю. .

Нонка падышла.– То вось. Тады зробім перастаноўку. Ты, Жэнька, кажы “ачы”. Я кажу “пічы”. Ты, Нонка, “спічкі”, ты, Васілько, “яшчыкі”. А Багдан як самы басавіты хай крычыць “хр-рашч”.– А што будзе? – спытала Нонка.– Усё гэта сальецца ў адно. А ў што – самі пабачыце. Мы параўняліся з лаўкай. Ваенны, лейтэнант, сядзеў і чытаў газету.– Раз. Два. Тры!I тут здарылася дзіўнае. Як удар перуна, над паловай саду грымнула жудаснае, нібы гэта зрабіў Гарганцюа:– Апы-чы-і-хр-і-ашч!!!Смачны чох, ад якога як не разрываюцца барабанныя перапонкі і ў таго, хто чхае, і ў тых, хто побач. Толькі чох пасілены ў тысячу разоў.Ваенны здрыгануўся, і тады Ролік пакланіўся і высокім урачыстым голасам, з халаднаватай перабольшанай ветлівасцю сказаў:– Будзьце здаровы.Мы гатовыя былі задаць лататы, але нечакана для нас ваенны зарагатаў. У яго з вачэй цяклі слёзы, і ён толькі паўтараў:– Ну, архараўцы, ну, залатая рота, ну, хуліганнё. Нельга не зарагатаць самім у адказ на такі смех. ...Калі адсмяяліся, Жэнька, насмеліўшыся, сказаў:– Таварыш лейтэнант, пакажыце наган. Лейтэнант здалёк паказаў.– Гэта і не наган зусім, а “вальтэр”, – сказаў Раланд. – Няўдача – ты і ёсць няўдача, цюця – ты і ёсць цюця. Лопух.– Правільна, – сказаў лейтэнант. – “Вальтэр”. Трафейны. Мы паселі вакол яго на траве.– Слухайце, таварыш лейтэнант, – сказаў Ролік, – вось мы тут спрачаліся, ці патрэбныя на фронце рукі? Якія страляць умеюць?– Яшчэ як.– То чаму тады...– Ясна. Чаму маці-Радзіма грэбуе такімі магутнымі рукамі, як вашы? А таму, што і без вас рук хопіць.– Я ў партызанах быў у сорак першым, – сказаў я. – Тады, значыць, не хапала, а зараз...