Лісце каштанаў

– Ну. Далёка завідна не ад’едзеш. I ўначы ездзіць небяспечна. Прыкімару тут.– Угм. I на цёмнай вуліцы. Нейкі іншы грузавік дасць пад хвост вашаму. Прыемнае вы сабе рыхтуеце абуджэнне.– Ну, а ты куды б параіў, шалапут?– Заганіце унь у той пад’езд. Хадзем, я пакажу. I паказаў. Шафёру ідэя нечакана спадабалася.– Гэта ж вузкі пад’езд, – перакокваў Фінеес. – Ён на рамізнікаў разлічаны. Дом жа ж стары. То калі вы заедзеце – ніхто ж нават дзверцы да вас не здолее адчыніць, каб вас украсці. I машына не наедзе. I нічога.Вадзіцель згадзіўся. Загнаў машыну ў пад’езд, нібы коркам бутэльку заторкнуў, і заваліўся дрыхнуць. Тады мы прыцягнулі некалькі скрынак і запхнулі іх пад грузавік. Тыл быў забяспечаны.Мы не ведалі, чаму гэта Ролік знікаў гадзіны на дзвв сярод белага дня, але мы бачылі: ён хвалюецца. I за сябе, і за нас.Сонца ўжо схілілася нізка, і вокны дамоў гарэлі вадкім аранжавым ззяннем, калі на вяршыні грады з’явіўся вораг. Цэлы ланцуг прыдуркаў і лэйбусаў з галоўным прыдуркам і фашыстам на чале.Наша кампанія грэбавала біцца іначай чым “на кулачкі”. I, акрамя ўсяго іншага, мы пагарджалі “падвальнымі” за тое, што яны заўсёды, нават зараз, ішлі ў бойку “ўзброенымі”. Вось “карабіны”, зручныя ў якасці доўбні, кіі, унь у аднаго лук, а ў другога прашча. Гэтак жа і галовы папрабіваць можна, вельмі проста.I тут нас зноў здзівіў Ролік. Пайшоў перад нашым строем, раздаючы кожнаму па пяць скрутачкаў, з якіх стырчалі канцы шнуркоў.– Калі выгарыць тое, што надумалі, і іхні строй расстроіцца, па майму сігналу торгайце за шнурок і кідайце ім проста пад ногі.– Гэта што? – спытаў я.– Гэта пад час тактычных заняткаў ужываць. Называецца “выбухпакет”.– Дзе ўзяў?– На яўбазе ў таго гандляра выменяў сёння. Гадзіну таргаваўся, гад.– Што аддаў? Раланд маўчаў.– Няўжо “Цэйса” свайго?– Не, хлопцы, бінокль нам спатрэбіцца. Ён у гарах – першы сябар, – і ўздыхнуў. – Шаблю аддаў.Мы ахнулі. Гэта быў скарб, якім ганарыліся ўсе мы, хаця належаў ён Раланду. Нямецкая парадная шабля. Танюткая, у чорных лакіраваных ножнах, тупая, лёгенькая, з “залатым” эфесам. Нейкі афіцэр салютаваў ёю на парадах, магчыма.– Адолець трэба, – сказаў Ролік і ўспыхнуў. – Ды чаго, як на хаўтурах? Парадная яна. Цацка. У паходзе яна нам – ну, ні да чаго. Тупая, адных жаб рэзаць. I потым, вы ж бачылі на эфесе круг, а ў крузе арол на свастыцы. На якога д’ябла нам іхні арол? Ды яшчэ на фашысцкім знаку?Гэта сапраўды крыху мяняла справу. Ва ўсякім разе, мы зрабілі выгляд, што нам не шкада.А ланцуг стаяў на ўзгорку і чакаў.– Значыць так, – сказаў Ролік. – Б’ёмся амаль усур’ёз, бо іначай не павераць, не завабім. А пасля падамося назад. А пасля ўцякаць.Мы глядзелі на тых, на градзе. Чатырнаццаць чалавек. Два на аднаго. Але горш было тое, што некаторых хлопцаў з Падвальнай не было. Замест іх былі ландскнехты і подлыя найміты з Пірагоўскай. Значыць, мы мелі рацыю і частка іхняга атрада была засланая нам у тыл.А тыя, на градзе пачалі нас свалачыць.– Гэй вы, калі здрэйфілі – бяжыце па хатах. А то здавайцеся. Тады адхвошчам крыху крапівой, дый канцы.Мы маўчалі. Мы проста ішлі па схіле ўгору. Зрэдку даводзілася адскокваць ад каменя, пушчанага з прашчы. I гэта яшчэ больш распаляла нашу ярасць. Быдла паршывае! Камянямі!– Ідзіце-ідзіце, – яны наперабой надасканальваліся ў сінонімах. – Мы вас адлупцуем. Узгрэем! Адвозім! Накладзём! Аддубасім! Гарачых усыпем!