Лісце каштанаў

Аднавокі бандурыст у пінжаку і белай сарочцы з яркай жычкай сядзіць ля цагельнай жоўтай дарожкі, вышарпанай тысячамі ног. Сядзіць там, дзе яна збягае ўніз, хаваецца за арэхамі, дый перабірае струны бандуры. Сіпаты мяккі голас:Ой, за темними лісами Лежить козак застреляний, Лежить козак застреляний, Ще й крівльою обілляний. Нема кому потужити, По козаку подзвонити.Дзвонять коні підковками,А козаки шабельками,Чорний ворон крилоньками,А матінка – слізоньками.Над песняю кацілася ласкавае добрае сонца. Встань, козаче, ти проснися, На Вкрiану подивися, Вже сідельця твоі згнили, I стремени вже потліли, Орли очі повиймалн, А татари шаблю взяли.Ціхі ўздых. Захліпала Лізка. Ціха-ціха. Я кінуў позірк на Нонку і ўбачыў, што і ў яе вочы поўныя слёз. Прысунуўся, сціснуў яе локцік.Візьми, мати, піску жменю,Посій його на каменю:Коли ж отой пісок взійде,Тоді твій сын з війська прийде.Мы і далей маўчалі. А пасля Багдан раптам уздыхнуў.– А што вы думаеце, могуць жа і нас забіць вось так. Здра.– Кінь вярзці, – сказаў Ролік. – Хто не калоціцца, хто да канца трымаецца, той выжывае.I тут Багдан раптам заспяваў. Я ніколі не чуў раней ягонага голасу і зараз быў узрушаны і ўражаны. Ніколі не думаў, што ў яго можа быць такі амаль ужо дарослы, моцны, неймавернай гожасці тэнар. Не такі, якім спяваюць па радыё ў операх закаханыя, а такі... ну, моцны і мужны. Я ніколі не думаў, што ён можа так:Умер, умер наш полковник, ще й тихая мова. Зостаеться кінь вороний, золотая зброя; Зостаеться кінь вороний, зброя золотая; Зостаються діткі малі, жінка молодая.Нечакана падхапіла Лізка, і я таксама здзівіўся: нібы заплакалі, зазванілі нябесныя званы. I Нонка пачала тураваць, і ў яе быў някепскі глыбокі голас. Але ўсё адно, як яны ні спявалі, нават тая ж Лізка – голас Багданаў уладарыў над імі, таму што яго проста ні з чым нельга было параўнаць нават на гэтай зямлі, так багатай галасамі.Ён, здаецца, напаўняў усё пад скляпеннем неба – я толькі дзівіўся, што, гаворачы, ён нібыта басам бурчыць, а тут так спявае:Зостаються діткі малі з жінкой молодою. Беруть коня осавули, товариство – зброю;Коня ведут, зброю несуть, кінь голівку клонить,Молодая полковниха білі руки ломить.Калі ён скончыў, мы яшчэ некалькі хвілін ішлі як прыбітыя. Ледзь ачомаліся.– Н-так, – сказаў Ролік. – Вось гэта дык так. Ты чаго гэта раней не спяваў?– Та-а, – засаромеўся Багдан, – я для сябе спяваю. У плаўнях недзе ці ў лесе. Калі адзін. I чаго гэта мяне сёння так разабрала – сам не ведаю.Урэшце мы мінулі і Спас-на-Берастове і Выдубецкі манастыр. А Карл усё яшчэ бурчаў:– Дурань, з такім голасам яму на кулі лезці, ёлуп. Гэта ж ён не твой толькі. Усіхні. Проста хоць ідзі ды на ўсіх нас у міліцыю заяўляй.Плаўні адкрыліся вачам нечакана, калі.сонца было ўжо ледзь не ў зеніце. А над іхняй зеленню і блакітам, штопраўда, досыць далёка і ад ракі, і ад пабітай ямамі і байракамі дарогі падымаўся нібы брудна-жоўты лес ці нейкі незвычайны замак: піраміды, шпілі, кубы, званіцы. I ўсё гэта перасечанае глыбокімі, вельмі вузкімі ярамі-шчылінамі. За гэтым горадам пачыналася ўрвішча, таксама пасечанае ярамі. I ясна было, мяркуючы па роўнай паверхні ўсіх шпіляў і пірамід, што калісь “горад” быў часткай плато, але людзі бралі гэты слабы пясчанік, праўдзівей, ледзь сцэментаваны пясок. Размывала яго вада, выветрываў вецер. I вось атрымаўся горад, або “слупы”, як зваў гэта месца Раланд.