Пример курса сустанон 250 тренболона. . Качественный слуховой аппарат по низким ценам infoton.kiev.ua.

Лісце каштанаў

З дзвярэй магазіна выбег дзядзька, падобны на “нябожчычкаў”-пекараў. Кінуўся да сівога, нешта загаварыў, зажэстыкуляваў.– Выдасць зараз, – сказаў Жэнька. – Цікаемо, хлопцы.I тут чалавек... паказаў рукою на праспект і павёў ёю направа. “Пекар” кінуўся туды, а дзядзька накіраваўся проста да нашага сховішча. Дыбаў, як жораў. Стаў, углядаючыся ў паўцемру:– Гэй, шалапуты, вісусы, вылазь!– А што мы? – забубнеў Багдан.– Канчай, – сказаў Ролік, – мы, мы. Ясна, што мы.I выйшаў на святло.Сівы доўга разглядаў яго, нават узяў за патыліцу, закінуў галаву і паглядзеў у вочы. Потым пасварыўся пальцам і раптам... усміхнуўся:– Ну што, наваявалі? Майно дзяржаўнае пабілі, бандзюкі. Закурыў:– А ўвогуле нішто. Гэта ж столькі людзей хадзіла, і ніхто каменем па гэтай брыдзе не трахнуў... Толькі, хлопцы, гэта ўсё ж не метад: каменем. Словам трэба, дзеяннем дурасць біць. Маладыя вы, нецярплівыя. А можа, і... Ну, бяжыце сабе.Мы пабеглі. I толькі калі ўскочылі ў руіны, зразумелі, што магло з намі здарыцца.Так-сяк адсапліся.– А ты... малайчына, – буркнуў Багдан.– А я ж казаў, хлопцы, што рашучы, – загарэўся Жэнька. – Чаго б ён да нас на адхон лез? Маглі ж бы і карак натаўчы ўтрох. А камень як схапіў!..– Камень я схапіў па дурасці. Гэта не работа. А ты з чаго так азвярэў, Раланд?I пашкадаваў, што задаў пытанне. Вочы новага сябра, у першы і ў апошні раз, што я яго ведаў, чорныя, бліскучыя вочы былі каламутна-шызыя ад ярасці. Нібы плеўка засцілала іх, нібы дымка. Такая, якая бывае на чорным вінаградзе.– Хлусню ненавіджу, – выціснуў ён. – Калі брэшуць – ненавіджу.– А яшчэ чаго ты ненавідзіш? – іранічна спытаў Багдан.– Несправядлівасць ненавіджу, – хлопца нібы крыху адпусціла, і нечакана ён усміхнуўся ранейшай добрай, белазубай усмешкай. – Хопіць ужо. Занадта хлеб добра пахнуў. I людзі ідуць і глядзяць. Не, хлопцы, гэта мы добра зрабілі. А і сапраўды, пад’есці б чаго.– Съешьте эти тартинки, мистер Дмитренко, – сказаў Кульба. – И выпейте стакан этого доброго старого кларета. Это подкрепит ваши силы.Мы зарагаталі.– Кларэт – кларэтам, а падмацавацца б трэба, – сказаў Багдан.– Стоп! – узняў руку Ролік. – У руіны, хлопцы.Праз нейкую хвіліну мы сядзелі ў былым “двары” разнесенага ўдруз дома. Двор увесь зарос вялізнымі, у паўтара чалавечых роста лопухамі, якія даўно пайшлі ў ствол. На вяршынях ствалоў вожыкамі прымасціліся дзяды, якія так зручна ляпіць знаёмым у спіны, здаравенныя дзяды, зялёныя, з малінавымі шапачкамі.Мы лупілі гэтыя ствалы з самага нізу, здзіралі з іх скуру і агалялі белую пругкую мякаць.– Гэх, солі б, – уздыхнуў Жэнька. – Каб яшчэ соль, дык гэта ўвогуле было б поэзі. Наслаждзец суцэльны.Ролік выцягнуў з-пад сто разоў мытай футболкі бруднаваты вузлік: – Знойдзем і соль.Праз хвіліну мы мачалі лопухавыя сцябліны ў буйную соль і апляталі так, што за вушамі пішчала.– Эх, каб гэта яшчэ хлеба, – уздыхнуў Багдан.– Распанеў, – пырснуў Жэнька, – а мо вашамосць з’ела б труфеляў з анчоўсамі?– Ну вось, – сказаў урэшце Ролік. – А цяпер дэсерт. Той, што за гумном.Вылезлі мы з руінаў толькі тады, калі напалову абдзерлі шаўковіцу, якая расла тут жа, у закутку між муроў, што зберагліся нейкім дзівам. Раты ў нас былі чорныя, але прынамсі хаця не так смактала ў жываце.– Набарабаніліся, – залупіўшы футболку і ляскаючы сябе па загарэлым пузе, сказаў Ролік. – Ну, цяпер і ў дарогу можна. I ведаеце, якую мы яшчэ даброту атрымалі? Га?