1 2 3 4 5 6 7 8 9

Лясная гісторыя

І ён першы палез з вышак.Мы ішлі вулкаю, накіроўваючыся да пушчы. Перада мною ўсё стаяла дзікая і страшная карціна: чалавек які брыдзе лесам, блытаецца крыллямі свайго “самалёта” ў хмызах, адступае, шукае новую дарогу. Ён хоча пайсці, як усе людзі, – крылы не пушчаюць. І ён ідзе бокам, як жудасны, небывалы самалёт. Ён падае тварам у мох, калі дазваляюць крылы, ён выдзіраецца. Гэта было жахліва. І ўсё ж ніколі я так не любіў сваіх сяброў і не шкадаваў, што я не разам з імі. Яны былі мае сябры, яны былі людзі, жорсткія лясныя людзі, сапраўдныя людзі, нягледзячы на тую дзікасць, якую зрабілі. Я любіў іх.Мы ледзь паспелі выйсці за весніцы, як з-за маладых ялінак паказалася нейкая істота. На ёй была ўшчэнт падзёртая вопратка, у яе быў цёмны, брудны твар з парэпанымі вуснамі. Яна ішла, спатыкалася, і вялізны “самалёт” , свежая лата, забруджаная за два дні, вісеў у яе за плячыма.Істота гэтая ўпала амаль да нашых ног.– Вады.І злосць мая кудысьці знікла на хвіліну, уступіўшы месца звычайнаму жалю. Усё ж ён быў чалавек, хоць і самы горшы з тых, каго нарадзіла наша лясная вёска.Я не памятаю, як я ліў ваду яму ў рот, я памятаю толькі, як рука Шчарбянка лягла на маё плячо і жорсткі голас з нейкім лёгкім трымценнем, ад хвалявання, – сказаў мне:– Пусці яго. Хай ідзе. Ён пабаіцца. Ён больш вінаваты, чым мы.І Пашка пайшоў. Ён ішоў павольна-павольна, вызваленыя рукі яго бязвольна віселі, галава была схілена.Ён ішоў, як абпляваны, як абпэцканы. І мне было сорамна і шкода яго, і, у той самы час, я не шкадаваў.Усё было як трэба.Я не ведаю, ці выжыла ласіха, ці засталося ў жывых малое ласянё, але я ведаю, што стрэлы не гучаць цяпер у нашых лясах, у нашых спустошаных пушчах.Мір вам, звяры, і мір вам, людзі.Нядаўна я чуў, як за азёрамі трубіў лось, першы лось пасля столькіх год.

1 2 3 4 5 6 7 8 9