Насосы цнс для систем ППД. Сервис насосов для ППД www.kupercompany.com/services/.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14

Лятучы Галандзец

ІПаэт Лявон Касачэўскі даведаўся, што яму здрадзіла нявеста.Месца, у якое ён уцёк гаіць сардэчную рану, было рыбацкім латвійскім гарадком, маленькім, як цацка. Уранку Касачэўскі прачнуўся, пачуў, як дождж шапаціць па лісцях, і засмяяўся, што няма больш нявесты, усё засталося ззаду, што прыйшла, магчыма, другая маладосць.Але такое пачуццё было толькі ў першы дзень, пасля вярнулася туга. Ён сумаваў па Анэлі, па яе бязвольных далонях, па нахабных прыжмураных вачах. Пасля адышло і гэта, і толькі травяністы пах першых астраў нагадваў яму часам мінулую восень, шчасце.Гарадок быў увесь заплецены мокрымі сецямі, прапахнуў рыбай і ёдам. Гэта была спрадвечная Балтыка, не захватаная да агіды рукамі цікаўна-абыякавых турыстаў. Пасівераныя рыбакі, бабулі з вялікімі чорнымі рукамі, бялявыя дзяўчаты.І, вядома, дзюны – прыбалтыйскія піраміды з іхнім халодным пяском, спічастымі верхавінамі і жоўтай, таксама халоднай істужкай вячэрняй зары, што гарыць над імі.Лявон атрымаў якраз ганарар за кнігу і вырашыў жыць тут, сціпла і бедна, да таго часу, пакуль хопіць грошай. Яму абрыдлі камяніцы горада, брудная рэчка, спрэчкі ў рэдакцыях. Абрыдла і вёска, дзе жыла яго адзіная сястра і дзе ён стаў амаль такім самым паважаным чалавекам, як Аўтух Купа, сын цёткі Юхіміхі, сяржант мінскай міліцыі.Ён не хацеў сустрэч з людзьмі, і людзі не ведалі, што гэты непрыгожы чалавек год трыццаці – вядомы паэт. Яны проста бачылі яго нязграбную моцную постаць, шырокія крокі, якімі ён мераў чысцюткія вуліцы гарадка. А ён любіў толькі кампанію дзяцей і вельмі старых рыбакоў, ды і то рэдка.Звычайна ён браў з сабою сабаку гаспадыні, істоту рухавую і дрэнна выхаваную, і забрыдаў на цэлы дзень куды-небудзь далёка ў поле або на дзюны. Надыбаўшыся да таго, што ставала млосна ў нагах, ён сядаў на пясок і сумленна дзяліў хлеб з сабакам, пасля клаўся на зямлю дагары тварам і сачыў за хмарамі, а сабака, атрымаўшы ўсё, што трэба, здрадліва кідаў яго і бег кудысьці па сваіх сабачых справах.Лявону было цяжка... Да дваццаці васьмі год ён жыў жыццём чыстым і халодным, не разумеючы сяброў, якія проста так хадзілі “на вечарок” сёння да адной, праз тыдзень да другой і казалі, што гэта натуральна, што ўсім кабетам толькі таго і трэба. Ён быў па-пурытанску, насуперак усяму, упэўнены, што каханне – гэта зусім не тое, што рабілі сябры. Ён не папікаў сяброў, ён ведаў, што большасць людзей гэтага проста не ведае, – але для сябе выбраў другі шлях: або ўсё, або нічога.І тут прарвалася тое, жахлівае, што аж дагэтуль мучыла ўсю яго істоту.Яшчэ і яшчэ раз ставіў ён перад сабою пытанне, якое з пачатку дзён ставяць усе вельмі разумныя, але вельмі дурныя мужчыны: “Што я ў ёй знайшоў?” Гожая, з наўскос прарэзанымі вачыма, падобная на егіпцянку – людзі на вуліцах азіраліся на яе. Хіба што толькі гэта?Аднак цэлы год ён гарнуўся да Анэлі, думаў толькі пра яе, не мог без яе.І сяброўкі ў яе былі такія самыя. Флірт без ценю дасціпнасці, размовы пра тое, што нейкі французскі артыст накупляў у Маскве бялізны і пасля адкрыў у Парыжы выстаўку, на смех розным сытым ранцье. З захапленнем перадавалі словы нейкай этуалі: “Як у іх пры такой бялізне нараджаюцца дзеці?!”Касачэўскі ніколі не быў артадоксам, але яго так абурыла іх слепата, што яго ўзарвала.Некалькі дзён пасля таго ён не размаўляў з Анэляй, але яна прыйшла да яго сама і так міла шчабятала, рабіла такія нявінныя вочы, што ён не вытрымаў.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14