1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14

Лятучы Галандзец

Якубовіч раптам звяла бровы.– Прабачце, я такая нецікаўлівая... А магчыма, i просто не хацела запытаць... 3 кім, уласна кажучы, я размаўляю?Лявон нахмурыўся.– Гэта, магчыма, было i лепш. Як у вагоне: асабліва лёгка размаўляецца, бо не ведаеш, з кім.– Але ж гэта не таямніца?– Не, вядома. Маё прозвішча Лявон Касачэўскі. Звычайна за гэтым ішло трохі здзіўленае “о-о” і пасля пусценькі шчэбет. Менавіта так было з Анэляй, i таму Лявон не любіў i баяўся свайго прозвішча. Ён лічыў, што яго трэба прымаць такім, які ён ёсць, а вершы – гэта другараднае.Але ён памыліўся, яна не глянула на яго з большай цікаўнасцю, чым дагэтуль. Сказала проста:– Я чытала. I “Ветракі”, i “Ignis nocturnis”, i iншыя. Але партрэта ва ўcix вашых кнігах чамусьці не было.– А-а, – ён махнуў рукой, – каму гэта цікава? – I заварушыў пальцамі ля галавы, зрабіўшы задуменны твар. – Паэт павінен быць вось такі... А такога, як я, i чытаць не будуць. Таму i хітрую. Не люблю сябе.– Вам не трэба скардзіца на аблічча. У вас звычайны твар бялявага вясковага хлопца. М-м... не вельмі прыгожы, але харошы.– Сказалі б хоць “мілы”, – засмяяўся Лявон.– А вам што, вельм хочацца? Не, ён у вас нават не мілы, проста добры.Калі ён выходзіў, яна вывела яго на сходы. Раптам сказала:– А хто вам падстроіў гэты жарт, я бадай што ведаю... Які ён з’едлівы чалавек! Гэта ён і са мною думаў. Ну, няхай чакае.– Лixa яго бяры, Марыя Сяргееўна.– Мне не за сябе крыўдна, мне крыўдна за вас. – І сур’ёзна дадала: – Над вамі нельга жартаваць. Вы для гэтага занадта сапраўдны.Лявон спусціўся на дзве прыступкі, так што твар яго апынуўся на адным узроўні з яе тварам, павагаўся трошкі i, адчуваючы, што не можа пайсці адсюль проста так, сказаў:– Мы не павінны цяпер выпусціць з-пад увагі адно аднаго. Гэта будзе... проста жахліва.Яна глядзела ўбок:– Заходзьце, я буду рада.Лявон выйшаў на вузкую ціхую вуліцу крыху прыгаломшаны. Вецер адразу растрапаў яго валасы, паімчаў далей, салёны, марскі.– Чалавек думаў, што досыць з яго, што ён апёкся. Чалавек – дурань.Малады чалавек са стракатым гальштукам, што зноў аціраўся вулкаю, паглядзеў на яго засяроджаны твар i хіхікнуў яму ў спіну. Лявон не заўважыў.

ІVБурштынавае мора стала цёмна-бутэлечным, i першыя агні загарэліся ў гaвaнi, калі Лявон падагнаў шлюпку да прычала i дапамог Марыі Сяргееўне выйcцi з яе. Ix пахіствала, твары сталі зусім бронзавымі. Ад солі і цяжкіх вёслаў у Лявона гарэла скура на руках.Гэта было праз два дні пасля ix першай сустрэчы. Цэлы гэты дзень яны правялі на беразе, а пасля ў моры. Цяпер быў толькі позні вечар, шапацелі дрэвы. Жахліва хацелася ecцi.Калі праходзілі паўз рэстаран, з веранды якога лілося на пясок няяркае святло, Касачэўскі прапанаваў:– Зойдзем?– Мне прапаноўвалі, – сказала яна. – Я ніколі не хадзіла. Не люблю. Але...Яна паглядзела на яго твар, што раптам зрабіўся няшчасным.– Добра, зойдзем. Толькі сядзем убаку, цixa.Стары афіцыянт-латыш правёў ix на веранду i пасадзіў за столік, у куток. Грала ціхая музыка, вецер шапацеў накрухмаленымі aбpycaмi. Праз шкло келіха клаўся на твар Марыі блакітны адбітак. Яна сядзела, закрыўшы вочы. Напэўна стамілася. А ён сядзеў i глядзеў на яе i нечакана падумаў, што вось век бы так сядзець і глядзець на гэты зусім просты твар.– Пра што вы думаеце? – спытаў ён.Яна расплюшчыла вочы, усміхнулася:– Я думала пра тое, што гэтыя дні – добрыя дні. Я стала вельмі моцнай. Я ведаю цяпер, што ёсць на зямлі мары i добрыя прывіды. А пра што думалі вы?

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14