1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14

Лятучы Галандзец

– Я думаю, што жыццё маё было бедным да гэтых дзён, што я быў ёлуп i хлапчук, пакуль не атрымаў гэтага ліста з казачнага карабля.– Не трэба, – ледзь чутна сказала яна. – Гэта проста выдумка, нас выдумаў другі чалавек.– I добра, – рашуча адказаў ён.У гэты час пачуліся громкія галасы ля дзвярэй: у рэстаран уваходзіла новая кампанія, ужо злёгку падпіўшы.Яны селі непадалёку ад ix, за сцяной кветак: Грабоўскі, даўні малады чалавек з занадта калматай канадкаю, “грыбазвон” i... той самы хлопец са стракатым гальштукам, якога Лявон сустрэў тады на вуліцы, ля Марыіных дзвярэй. Яны смяяліся, размаўлялі, але іхняя весялосць здавалася Касачэўскаму такой ненатуральнай, што ён скрывіўся, як ад болю. Марыя ўзяла яго за плячо.– Не трэба так.Галасы выбухнулі смехам: ад дзвярэй iшoў Моршч, маленькі, смешны, з памятым тварам. Кінарэжысёр махнуў яму рукою, запрашаючы за стол. Моршч усміхнуўся, сеў.– Дзе ты быў, стары? – спытаўся Грабоўскі.– У Мінск ездзіў на тры дні, справы былі.– Хо, душа цёмная, дык, значыцца, ты нічога не ведаеш? Мы тут добра пазабаўляліся, напэўна ўвесь Miнcк смяяцца будзе.– Вось Вінцук яшчэ не чуў, раскажы яму, – пaпpaciў “грыбазвон”. – Смяяцца будзеш, сэрца маё.Грабоўскага не трэба было прасіць. Ён зручна сеў, паглядзеў на памяты твар Моршча i закурыў:– М-ну, сынок, ты памятаеш нашу спрэчку наконт Лявона. Мы тады вельмі раззлаваліся на цябе. Памятаеш, як ты казаў пра каханне, што як удар бліскавіцы, пра казачных прынцэс i пра тое, што ў Касачэўскага асаблівы зрок на казку ў жыцці, а мы з тобою каратказорыя, бо не бачым гэтага, незвычайнага, у кожнай рэчы.– Так, – сказаў Моршч. – Магу напомніць: “Выпадак, які для нас проста смешны, для яго паўстае ў такім павароце, што ён бачыць: гэта казка, гэта паэзія... Таму што ён жыве. А мы...”– Ну хопіць, хопіць. Скажы яшчэ, што мы толькі жывацеем. Вось мы i вырашылі разыграць яго, каб стаў твар у твар з жорсткай рэчаіснасцю, афарбаванай пад казку. Я ж кажу: мара заўжды разаб’ецца аб жыццё, як шклянка аб .чыгун.– Ну, – непрыхільна прабурчаў Моршч.– Ну i вырашылі стварыць яму такія умовы i паглядзець, што з гэтага будзе. Ты ведаеш, мы з гэтай старой пасудзіны зрабілі цудоўнае судна, сапраўдны даўні брыг. Для кіназдымак проста ідэальны: прыгожы, рухлівы, імпэтны. Аж у маім сэрцы нешта варухнулася, як пабачыў... А ідэю я ўзяў з той кнігі, што ляжала ў яго на стале: “Лятучы Галандзец” часам перадае на бераг лісты да людзей, якія даўно памерлі. Мы ведалі, дзе паддоследны бывае па начах.Касачэўскі спуджана паглядзеў на Марыю. Вось нечакана нарваліся.Яна сядзела ў белай сукенцы і жакеце, у белых туфліках, сядзела вельмі спакойна. Слухала. Лявон падумаў, што пайсці зараз адсюль нядобра, атрымаецца, што ён спудзіўся размоў аб сабе. Таму змаўчаў.А Грабоўскі вёў размову далей. Кіўнуў на “грыбазвона”.– Валодзя вось звярнуўся да бутафора, i яму адбухалі геніяльную пісульку, цалкам натуральную. І бутэльку далі старую. Вырашылі мы падпільнаваць нашага хлопца ў моры i паглядзець, што будзе.І ён прачытаў крытыку тэкст ліста. Моршч пажаваў вуснамі. Пасля каротка спытаў:– Да каго быў ліст?Грабоўскі ўсміхнуўся, юнак з канадкай пырснуў:– Да Марыйкі Якубовіч. У дом ля вежы.– Чаму да яе?– Ну-у так, бо гэта чалавек рэзкі. Вось.у кім я ўжо рамантыкі ані на шэлег не бачу. Цікава было ix звесці.– А я ведаю, хлопча, чаму ты да яе яго направiў, – падазрона спакойна сказаў Моршч. – Аскандаліўся ты тады з ёю, непераможны кавалер, як дарэчы і яшчэ той-сёй. І вось за адсцябаную годнасць помсціш. Эх ты, не ў гэтым мужчынскае самалюбства, не ў тым яно.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14