1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14

Лятучы Галандзец

– Ідзі ты... – кіўнуў Грабоўскі. – Многа ты разумееш. Проста гонару залішне, уяўляе сябе прынцэсай. А я ўпэўнены, каб захацеў – была б яна маёй жонкай. Толькі не такі я дурань, каб столькі сіл на гэта траціць. Ну ты надумай: ніякай жаночай прывабнасці, рэзкая, пырхае на ўcix, як дзікая кошка. Твар каменны. У рэстаран пайсці, на чаўне паехаць – ані-ні! Ды яшчэ i адчытае, абрэжа.Касачэўскі вельмі спакойна сказаў:– Зараз я пайду, набю яму морду.Хацеў устаць – яна ўладна паклала яму далонь на руку.– Не трэба, мілы вы чалавек. Такую насалоду вы можаце дазволіць сабе другім разам, калі захочаце. Слухайце, яны ж нічога дрэннага пра мяне не скажуць, нічога рэальнага. Няхай лаюцца. А адносна таго, ці падобна я на “дзікую кошку“, калі бываю з сапраўднымі людзьмі, мяркуйце самі. Слухайце. Гэта цікава.– Не падабаецца яна мне, – гуляў голасам Грабоўскі. – Дасціпная жанчына – гэта нядрэнна, але дасціпная дзяўчына – жахлівая рэч. Словам, не падступіся. Вырашылі мы, значыцца, звесці рэзкую, незразумелую і ганарлівую асобу з нашым “пуэтам“. А тут якраз пробны рэйс нашых начовак. І якраз раніцай. Легендарны туман вісіць. На другім заходзе налезлі проста на яго, ляжыць у чаўне. Я пачынаю вярзці розную лухту, абы было надобна на галандскую мову. Мёртвым такім голасам.Малады чалавек з канадкай засмяяўся:– А я таксама падрыхтаваў ролю. Чуў, што нямецкую ён ведае...Грабоўскі падхапіў:– І вось Васюк пачынае благаць і стагнаць: “нявеста“, “пусціце”, “яна тут“. Я яму буркаю рознае глупства. Гляджу, чалавек у чаўне ўстаў і крычыць: “Пусціце яго“. Зусім ашалеў хлопец.– Не ад жаху ашалеў, – спакойна заўважыў Моршч.– Усё адно. Тут Васюк шпурляе бутэльку – яна падае ў ваду. Мы праплываем далей. Я ўжо бачу, што Васюк ад смеху курчыцца, але нічога, вытрымка ёсць, iгpae ролю. Дурасць нейкая на яго найшла. Калісьці грэкі плылі ля берагоў Сірыі i пачулі на беразе крыкі: “Тамуз! Тамуз! Бог Пан вялікі памёр!“ Не ведаю, што Васюку забрыло ў галаву, толькі i ён пачынае крычаць тое самае: “Тамуз! Тамуз! Панмегас тэфнеке!“ Смяецца нутром, а крычыць так, што валасы дыбам устаюць.– Добры акцёр, брат, i... вялікае быдла, – сказаў Моршч.– Ну, у цябе гумару ніколі не было... Адплылі мы далей i ад смеху качацца па палубе пачалі. Паміраем проста. Васюк так скіснуў, што ўжо хрыпіць толькі.– А далей? – спытаў крытык.– Чакай, брат, чакай. Ля таго дома, дзе яна пакой часова наняла, у нас вось Пятро дзяжурыў. Вырашыў хоць тыдзень сядзець. – Грабоўскі засмяяўся. – Але чакаць яму доўга не давялося. Гадзіны з тры прайшло, аж бач, ідзе галубчык, даверлівы, як цялятка. Нырнуў у яе пад’езд – Пятро чакае. Гадзіна мінула – Пятро чакае. Цікава, у якім выглядзе ён пабачыў старадаўнюю фею. Дала яна яму там, напэўна, чосу, як мне калісьці, таму што выйшаў ён стуль разгублены, як мыла з’еўшы. Ну, цi не смех гэта? А яна ўчора была на месцы здымак такая сур’ёзная, што проста жах бярэ. Не жадаў бы я быць на месцы Лявона.Кампанія зарагатала. Моршч паківаў галавою.– Свінні вы, – пераканальна заявіў ён. – Паршывыя свінні! Paзбiлi мару чалавеку. Яшчэ адной добрай ілюзіяй менш на зямлі.Музыка заіграла вальс. Марыя нясмела сказала Лявону:– Мо патанцуем трохі?Лявон кіўнуў галавою, згаджаючыся. Хваля захаплення гэтым маленькім, цвёрдым дзяўчом абліла ягонае сэрца. Якой трэба было ёй быць цвёрдай, каб усе гэтыя гады так стаяць на сваім.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14