1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14

Лятучы Галандзец

Ён вывеў яе пад руку з-за фікусаў, i яна нясмела паклала яму руку на плячо. Яна нават не глянула ў той бок, дзе сядзела кампанія.– Чорт пабяры, – сказаў у захапленні Лявон. – Сапраўдная рэдкасць вы, вось што.Ён паглядаў скоса на кампанію i бачыў, як яны вырачылі вочы, калі ён, дачакаўшы такта, вывеў дзяўчыну на сярэдзіну пляцоўкі. Валасы Марыі на паваротках ледзь адчувальна датыкаліся да яго шчакі.І глядзела яна на яго з кранаючым даверам, такімі дзіцячымі, зачараванымі вачыма, што ў Лявона сэрца зайшлося ад радасці i жаху: а раптам ён не варты гэтага, не апраўдае гэты давер.Ён бачыў, што i тыя, за сталом, заўважылі гэта. Грабоўскі заскроб шчаку кончыкамі пальцаў, i ў голасе яго адчулася небывалае здзіўленне:– М-да.– М-да, – у тон яму, але з’едліва працягнуў Моршч.– Пажартавалі, – сказаў Грабоўскі.Запанавала маўчанне. Пасля Моршч рэзка кінуў:– Так, пажартавалі. Бачыце цяпер ці не? Права на казку прадалі, а гэты чакаў – i дачакаўся. Я ж казаў, што вы застанецеся ў дурнях нават i з практычнага боку.I з’едліва:– Вялікі сэрцазнаўца, рэжысёр. Не мог душы гэтай дзяўчыны разгледзець. A гэты, паэцік даверлівы, ёлуп у сардэчных справах – гэты разгледзеў. Варта было, бо гэта... ах, якая дзяўчына! “Купілі“ што называецца чалавека, зрабілі яму горш сваім неразумным.жартам. Над кім, пытаюся я вас, будзе цяпер Мінск смяяцца, га?Грабоўскі пачырванеў. Сядзеў, не зводзячы вачэй з танцуючай пары, на якую многія ў рэстаране пазіралі цяпер з адкрытым захапленнем.– А глядзіць як, – сказаў ён, – вось каб на мяне...– Рылам не выйшаў, – падкалоў крытык. – Не для цябе кармушку ставілі.Калі яны адыходзілі з рэстарана, Грабоўскі спыніў Моршча i вельмі цixa сказаў яму:– Даруй, Вінцук, я быў дурань i, шчыра кажу, свіння. Хочаш, я папрашу прабачэння ў Касачэўскага.– Нашто? – прагудзеў Моршч. – Ты ж iм горш зрабіў. I не лезь ты да ix, iм зараз i без нашых храп добра.Грабоўскі прамаўчаў i толькі пасля сказаў цixa i ўпэўнена:– Трэба верыць.А Марыя і Лявон даўно ўжо ішлі па беразе мора ўсё далей ад горада. Maўчaлi. Ён проста трымаў яе пад руку i ішоў далей i далей ля гэтага мора, што слаба ўздыхала пад бледным паўночным небам.Толькі пасля сказаў:– Дзякуй яму, гэтаму дурню.– Дзякуй гэтаму “Лятучаму Галандцу“, – сказала яна. – Такія вялікія гарады i так губляюцца ў ix людзі. І вось з карабля-прывіду прыйшоў ліст. Добрыя-добрыя старыя начоўкі.– Вы зусім не такая сёння, – ціха сказаў ён. – Вы такая пакорлівая лёсу, і гэтаму небу, і мору.– Так, – сказала яна. – Можна хоць тут апусціць рукі, адчуваць сябе звычайнай, слабай дзяўчынай.Касачэўскі павярнуўся да яе, да любых стомленых вачэй у зорным сяйве небагатага неба.– Марыя, – цвёрда i любоўна сказаў ён. – Мне не хочацца расставацца з вамі, Марыя. Мы ведаем адно аднаго не тры дні, а трыста год. Iсці другой вуліцай, не ведаць вас, забыць пра вас – гэта будзе няшчасцем.Яна ў адказ апусціла вei i ледзь чутна абапёрлася на яго руку. Непрыкметна ўздыхала спакойнае мора, коцячы з глыбінь на пясок ашчапкі янтарнага палаца, разбітага некалі з-за першага на зямлі моцнага кахання. У бірузовым тумане, у лёгкім вэлюме, што ўкрываў сонныя воды, імчаліся недзе ў моры караблі-прывіды.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14