1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14

Лятучы Галандзец

– Прабачце, я дрэнна ведаю нямецкую мову. Адкуль у вас гэта? Можа, я не так зразумела?Касачэўскі пераклаў.– Адкуль? Што гэта такое?– Я сёння атрымаў гэты ліст непасрэдна з “Лятучага Галандца”, у моры.Настала яе чарга аслупянець.– Што гэта, жарты? Хіба гэта магчыма?– Нічуць не больш, чым у цэнтры сучаснага города сустрэць здань, якой амаль трыста год, жывую здань.Яна задумалася, пасля цixa сказала:– Так, гэта не менш дзіўна. Гэта... як лёс. I ўсё ж гэта толькі непаразуменне.Касачэўскі толькі тут разгледзеў яе твар. Добры прамы нос, рот цвёрды, з гумарыстычнай складкаю, у агромністых шэрых вачах скачуць вясёлыя чорцікі. Вейкі доўгія, загнутыя бровы стрэламі, свае, нявышчыпаныя. І гордая пасадка галавы. Відаць, што дзяўчына з характарам. Дзіўна толькі, чаму такі знаёмы-знаёмы твар, такія да апошняга знаёмыя прыгожыя pyхi.– Недзе я вас бачыў... І ведаю, што не знаёмы.– Напэўна, у мінулым жыцці.Касачэўскі пакрыўдзіўся. У яго таксама быў характар, хоць сам ён выгляд меў вельмі вясковы, немудрагелісты, – як рубель для сена.Магчыма, гэта i прывяло да наступнага. Адчуваючы, што жарты завялі надта далёка, яна сказала:– Там вы біліся за мяне на турніры.– Які ў мяне тады, быў, аднак, дрэнны густ, – злосна сказаў Касачэўскі.– Oгo! Гэта пачынае мяне цікавіць. – Яна нахіліла набок галаву. I раптам дадала вельмі проста i шчыра:

– Ведаеце што, раз ужо так атрымалася, дык пасядзіце тут. Мне хочацца выявіць усё да канца. Я зараззгатую чай. Касачэўскі зняможана сеў на крэсла ля стала. Яна выйшла. Чортава асоба! Штохвілінна новы характар, новы чалавек. Глупства, вядома, сядзець тут і пасля такой прэлюдыі папіваць чаёк, але ж цікава ведаць, чым гэта скончыцца.За чаем яна тым самым спакойным i даверлівым тонам спытала:– Што ж гэта такое было? Раскажыце мне падрабязна.Лявон нічога не ўтаіў.– I вы адразу пайшлі сюды? – Яна глянула на яго з цікавасцю, як быццам упершыню пабачыла.– А вы што зрабілі б на маім месцы?Яна задумалася, паціраючы пальцамі скроні:– Таксама пайшла б. Адразу ж. Такое бывае раз у жыцці... Але напэўна ніхто больш не пайшоў бы. Гэта рэдкасць. Для гэтага трэба вельмі верыць у жыццё, у тое, што яно не падманіць.Яна ўсё больш цікавіла Лявона.– Хто ж вы такая?– Я Марыя, – сказала яна, глянуўшы на яго глыбокімі вачыма. – Я сапраўды Марыя. Шкода толькі, што не тая. Я артыстка Марыя Якубовіч. Вы рэдка бываеце ў тэатры?– Дык вось дзе я мог вас бачыць! Я толькі ніяк не думаў, што вы тут.– О, справа простая. Няўжо вы не чулі, што Чарада напісаў новую гістарычную п’есу?– Баюся, што я апошні год быў надта заняты сваімі справамі. Чуў нешта такое. Назва, здаецца, “Краiна палае”?– Так, з часоў пасля паўстання Вашчылы. Цудоўная рэч! Вы колькі тут ужо?– Амаль тры месяцы.– Ну дык вы тады i ведаць не можаце. Вырашылі круціць па п’есе фільм. А там палова сцэн тут, ля балтыйскіх берагоў, куды ўцякае герой. Ён вязе морам зброю.... Простыя людзі дапамагаюць яму. Пасля ён знікае на доўгі час. Нявесту яго прымушаюць выйсці за другога, і яна выпівае атруту. Вось гэтую сцэну вы і чулі выпадкова.– Чакайце, няўжо сцэнарый у вершах?– Што вы. П’есу пакуль што не ўзяліся ставіць. Але я маю звычай чытаць усё, што датычыцца героя. Дакументы, успаміны, іншыя творы пра яго. Ну i ролю гэтую цалкам вывучыла. Так мне лягчэй. Да таго ж, я думаю, што пасля таго як фільм выйдзе на экраны, п’есу будзе ставіць наш тэатр. Спахопіцца...

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14