1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14

Лятучы Галандзец

– Я думаю, што гэта будзе здорава, – шчыра сказаў Касачэўскі. – Роля ў вашых магчымасцях. Добрая будзе штука.І калі яна раптам глянула на яго падазрона, ён шчыра разрагатаўся.– А я... а я, дурань, ледзь не паверыў немажліваму. Чорт яго ведае, думаю, калі лісты перадаюць з “Лятучага Галандца”, калi захаваўся гэты дом ля старой вежы, – чаму, думаю, не жыць у ім ценю былога, які пражыў тры стагоддзі i якраз збіраецца атруціцца.Яна глянула на яго сур’ёзна:– Не трэба смяяцца з гэтага. Каб я не бачыла, што вы на хвіліну ўсур’ёз паверылі, я адразу выгнала б вас за дзверы. Можа, вы i не такі чалавек, але за гэтую хвіліну вам многае даруецца.– Ваша праўда, – пасур’ёзнеў Лявон. – Але ж гэты карабель...– І гэта проста, вельмі проста. Калі ехалі сюды, многа гаварылі пра тое, што патрэбен карабель. Напэўна адшукалі недзе старую пасудзіну, адрамантавалі, падгрыміравалі пад старажытнасць – i вось яно ўсё i адбылося.Лявон пасуравеў:– Дык, значыцца, гэта ўсё нечы жарт. Дурны жарт, няварты сапраўднага чалавека. Я, вядома, не верыў, але ўсё ж...– Але ўсё ж у глыбіні душы вашай жыла вера. І гэта добра.– Гэта мне пакаранне, – сказаў Лявон. – Я занадта замкнуўся. Дзюны, мора, захад сонца, кнігі. У бойцы з рэалізмам я адхіснуўся ад апошняга і атрымаў па галаве... Дрэнна мне, крыўдна...Яна раззлавалася:– Прабачце, але гэта лухта. Усё адбылося як трэба. На хвіліну мы паверылі, што казкі будуюцца не на пяску. Як вам не сорамна крыўдаваць на жыццё? Мне бывае больш цяжка: няма на свеце людзей больш празаічных, чым артысты. Яны рэалісты да самага нутра, бо палац прынцэсы для ix – проста палаценца з груба наляпанай фарбай. Яны добрыя людзі, і ўсё ж з імі вельмі цяжка, – даводзіцца хаваць душу і выглядаць дзікай коткай.Лявону стала сорамна. Ён паказаў сябе слабейшым за гэтую дзяўчыну. Таму ён проста сказаў:– Я начытаўся старых балад. Яны чароўныя. І раптам атрымалася ўсё, як у іх:Карабель плыве ў чароўным сне.Трыста год не прыходзіць спакой.Хай нявеста больш не чакае мяне,Хай засушыць мірт, што чакае мяне, –Мы не вернемся болей дамоў.Я iдy за гэтай жывой легендай i вось...Марыя ўсміхнулася:– I дзякуй богу, што так. Лёгкі налёт легенды – гэта добра. А ўся легенда ў нашыя дні – гэта смешна. Ну ўявіце сабе, што вы адшукалі б тут чатырохсотгадовую дзяўчыну, а я пабачыла б марака ў панцыры, пабітым іржою. У яго, вядома, была б нежыць, бо нельга трыста год правесці ў тумане на палубе i не захварэць абрыдлівай, хранічнай нежыццю. Напэўна, ён звярнуўся б да мяне так: “Адчыдзіце бде, гэта я, дяшчасды жадіх”.Памаўчала хвіліну:– Не, голай легенды ў нашы дні не можа быць. Але каб мы не зачарсцвелі душой, каб не сталі людзьмі, у якіх толькі i ёсць за душою, што зарплата, яна павінна быць патроху ва ўсім: у кавалку хлеба, у таўстуне, які сядзіць, гледзячы на паплавок, у метале пад молатам, нават у тым, што чалавек часам бяжыць на бераг лясной пратокі i запальвае вогнішча, як тады, калі легенд было многа, а хлеба мала.– І нават у тым чалавеку, які ўрываецца ў чужы пакой i пудзіць яго жыхароў, якія зусім не думаюць піць атруту.– Нават у тым, – проста сказала яна.– I гэта вельмі-вельмі добра, – зусім ужо суцешыўся Касачэўскі.

Абаім стала лёгка і весела, калі ўсё цяжкае засталося ў мінулым.– Піце, чай, – сказала яна. – Ахалоне. І ўсё ж гэта вельмі дрэнны жарт. Так можна і забіць у чалавеку добрае.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14