Топ 10 лучших твердотопливных котлов. . Выкуп авто дорого киев. Ria срочный выкуп авто автовыкуп.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

Маленькая балерына

На хвіліну ён падумаў, што аддаў бы ўсю ўладу за некалькі год маладосці. Улада не прыносіла шчасця. Нават любоў людзей была ад няведання... А гэтая, як сланечнік, уся для жыцця, якога ў яго скора не будзе. Дзяўчо павінна жыць і быць шчаслівым, і тады, магчыма, яшчэ адзін з нешматлікіх успомніць яго дабром.Чалавек ехаў начнымі пералескамі, потым ускраінамі, чалавек, якога ўлада ўзвяла да неверагодных вышыняў, улада, якую ён змяняў бы ў гэтую хвіліну на сціплую хату ў бярозавым гаі і на такую вось дачку. Ён ведаў, што ён хоча гэтага толькі ў гэта імгненне, але яму не хацелася думаць, што гэта так.Са скверыка ля варот Навадзевічага выйшла пара. Рука хлопца ляжала на таліі дзяўчыны. Машыны праляцелі паўз іх. Так, вясна. Шчасце ўсіх. Ён не пакіне дзяўчынку з яе хлопцам. Ён ведаў – лёс многіх на яго сумленні. І на хвіліну неспакойная думка варухнулася ў яго галаве:“А можа, я наогул нарабіў занадта?”Але ён адразу загасіў гэтую думку.“Нічога. Для астатніх маё імя – сцяг. І за яго яны пойдуць праз агонь і ваду... Для будучыні”.Думка суцяшала, і ён задрамаў у машыне, гэты цяжкі, грузны чалавек, падобны ў гэтую хвіліну на соннага сапсана, чалавек, які не меў ужо ні шчасця, ні кахання, ні веры, ні радасці аддацца добрым пачуццям другім, ні даверу да людзей – нічога. Акрамя бязмежнай улады, роўнай якой яшчэ не было на зямлі. Ён не ведаў, што ўладараць і над ім, штучна пераконваючы ў зламыснасці навакольнага свету, падтрымліваючы жах перад усім і веру ў тое, што чужую руку адвядуць ад яго дзесятак адзіна верных, адзіна адданых.Ён драмаў, апусціўшы на грузнае цела ацяжэлую галаву....У ліпені “маленькай” далі партыю Адэты.Устрывожаная такім хуткім узлётам, нічога не разумеючы, яна паспрабавала спытаць у дзвюх сябровак, чаму яны не глядзяць ёй у вочы, але пад час размовы, уніклівай і слізкай, раптам спынілася, зразумела. І тады выбухнуў скандал. Яна прыляцела прад светлыя вочы Нісоўскага і на поўны голас пачала крычаць:- Не хачу! Не трэба!Нісоўскі, даведаўшыся, у чым справа, завёў яе ў свой кабінет і ўпершыню ў жыцці накрычаў.Ён грукаў палкай у падлогу і крычаў, увесь чырвоны, наліты крывёю ярасці:- Гэтага патрабаваў я... я... я!!! Разумееш?! І толькі подлы чалавек можа падумаць, што я зрабіў гэта, каб дагадзіць камусьці! Я нікому не хачу дагаджаць, я нікога не баюся! Я стары, і ў мяне нікога няма, акрамя вас. Няўжо ты думаеш, што я даў бы табе партыю, каб думаў, што ты бездар? Прэч з вачэй, няўдзячная дрэнь!Ён затупаў нагамі і раптам паваліўся ў крэсла амаль без прытомнасці.Яна плакала, прасіла прабачэння, стоячы перад крэслам на каленях, цалавала яго старэчыя рукі, укрытыя ля запясцяў рэдкімі вяснушкамі.Ён апрытомнеў, узяў яе галаву за скроні, пагладзіў попельныя валасы.- Не трэба, не трэба, мая дзяўчынка. Я ведаю, ты таксама была абражаная. Гэткія дуры, гэткія петыя дуры... І як ты магла так пакрыўдзіць сябе і мяне?“Маленькая” казала, давячыся ўсхліпамі: - Нясцерпна, Пятро Пятровіч... Ён вельмі харошы да мяне. Як да дачкі. Але што рабіць, калі ён усіх, хто вакол, робіць няшчаснымі? Толькі тым, што ён поруч.- Нічога, нічога, - гладзіў Нісоўскі попельную касу.І што ён мог яшчэ сказаць?- І Віцька мяне пазбягае, - вырвалася ў яе крыўда.Нісоўскі ўзяў яе галаву і ўважліва паглядзеў у вочы.- Так... Яму горка, Іван Мікалаевіч памёр у турме. А ён быў яму бліжэй за бацьку.- Калі?- Тады. Вясной. Ён нядаўна выпадкова даведаўся аб падрабязнасцях.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13