1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

Маленькая балерына

- Ідзі, дзяўчынка, - сказаў ён, - ідзі. Табе нельга глядзець на гэта. Гэта не для тваіх вачэй. Ідзі ў прыбіральню, адплачся там… Ну.Яна павярнулася і пайшла, як параненая, адчуваючы спіною халодны позірк яго вачэй.Роў радасці і захаплення гучаў у зале.А ў пустой прыбіральні горка плакала, паклаўшы галаву на грымёрны стол, маленькая балерына, якая пераставала быць маленькай. Рыданні глуха адбіваліся ў пустым пакоі. У кастрычніку сорак першага, цераз паўтары гады пасля гэтых падзей, яна добраахвотна пайшла на фронт і гераічна загінула пад час апалчэнцкай атакі на танкі.Міна выбухнула занадта блізка ад яе маленькага сэрца.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13