Самая подробная информация санаторії трускавця ціни 2017 на сайте.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

Маленькая балерына

- Як вас завуць?- Ніна.- Ніна... Добрае імя, Ніна... Наша.- Я ведаю.- Ну, як вам падабаецца тут?- Вельмі.Яна нічога не заўважала, акрамя гэтага аблічча злева. І яна была такой шчаслівай, што, здавалася, яшчэ хвіліна – і сэрца разарвецца, не ў змозе вытрымаць гэтага.- Вы ведаеце, што вы вельмі таленавітая?- О... што вы! Мне проста хацелася станцаваць як мага лепш.- Нашто?- Мне хацелася, каб вам было весялей і лягчэй. Мне здалося, што вы трохі сумны, і мне стала шкада. Вы, напэўна, вельмі стаміліся, працуючы.Яго аблічча яшчэ больш памякчэла. Ён быццам упершыню заўважыў яе.- Вы, напэўна, добрая, Ніна?- Не ведаю.На сцэне пачалося “Балеро” Равэля, у якім Віцька іграў галоўную ролю, раўніўца. У палымяна-чырвоных бліках імчаліся па сцэне постаці, палка-трывожны іспанскі танец гучаў смяротнай страсцю.- Добра танцуе, - сказаў ён.- О... вы не ведаеце, які ён таленавіты. Самы таленавіты з усіх.- Вы танцуеце лепш.- О не, не. Ён самы лепшы.- Дык вы яшчэ й зайздрасці пазбаўлены, - задуменна сказаў ён. – Што ж, магчыма, і так.І раптам па-змоўніцку падміргнуў ёй.- А што, калі мы па сканчэнні танца ўцячэм ад іх? Тут зараз сумна будзе. Выйдзе Табалеўскі і пачне тоўстым голасам пра віно спяваць.- Як хочаце, - ціха сказала яна.Яны сапраўды ўцяклі. Усталі і нячутна выйшлі з залы, пайшлі пакоем, у які, як на двор, выходзілі старыя сходы, упрыгожаныя двума львамі.- Хочаце паглядзець на палаты старажытных цароў?- Вельмі. Я ніколі не бачыла.Яны пайшлі сходамі ўгару. Наверсе “маленькая” азірнулася і пабачыла шырокага чалавека, які таксама выйшаў з залы і глядзеў ім у спіну, засунуўшы рукі ў кішэні шэрага пушыстага гарнітура. Ён зрабіў выгляд, што выйшаў проста пакурыць.Пацягнуліся церамы, нізкія, з малюсенькімі вокнамі, з цёмнымі распіснымі скляпеннямі столі. Усё пахнула нежылым: грубкі з кафлянымі седзякамі, крэслы, абіўка якіх здавалася пыльнай.- Ну як, - усміхнуўся ён, - хацелі б вы жыць “па-царску”? - Што вы, - жахнулася яна, - тут, напэўна, ніколі не праветрывалі, а я люблю паветра, сонца, люблю пайсці басанож у лугі. І каб нікога не было вакол.- Так, - уздыхнуў ён, - гэта добра... басанож.- Прыязджайце да нас, - узгарэлася “маленькая”, - у нас дача напаўпустая, сад і рачулка цячэ зусім празрыстая, усе каменьчыкі відаць. Вы любіце казінае малако?- Калісьці любіў.- Да яго толькі трэба прызвычаіцца. І потым ужо нават самае лепшае малако ад каровы здаецца нясмачным... Сапраўды, прыязджайце.- На жаль, гэта не заўсёды залежыць ад мяне, дачушка.- Чаму? Сабрацца і паехаць. Гэта кожны можа.Ён усміхнуўся.Цяпер яны ішлі былой царскай апачывальняй. Смешна было бачыць крэслы і лялечна-маленькі ложак пад балдахінам.- Пэўна, і ногі выцягнуць нельга было, - сказала “маленькая”.- Так, жылі не вельмі.У самым настроі гэтых пакояў, у вузенькіх пераходах паміж імі, у нізкіх скляпеннях было нешта трывожнае. “Маленькая” ўздыхнула:- Ім, пэўна, вельмі страшна было тут жыць. Кажуць, у Івана Грознага некалькі жонак атруцілі.

Яна не заўважыла дзіўнага выразу яго вачэй і казала далей:- І, ведаеце, мне яго шкада. Такі моцны, усе перад ім схіляюцца, а жыў заўжды ў такіх пакоях. Вакол – ворагі. За кожным выгібам можа чакаць чалавек з кінжалам ... Бр-р. Памаўчала.- І нашто ўсё гэта было ім? Незразумела. Лепей за ўсё жыць, калі нічога не хочацца, акрамя работы і мастацтва. Ды яшчэ каб усе цябе любілі.- Гэта праўда, - ціха сказаў чалавек.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13