1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15

Маці ветру

Іншыя трымалі сябе на допытах таксама горда. Карпач грубымі жартамі даводзіў інквізітараў да істэрыкі, быццам гэта былі жанчыны. А засожскі растрыга-поп Малькевіч папрасіў размяць рукі перад смерцю і страшэнным ударам убіў нос пасланцу намесніка магілёўскай катэдры.І душыцелі дабівалі людзей Вашчылы, і зноў было цяжка, і палалі ўначы хаты.І ўсё ж яны трэсліся ўначы ў ложках, калі рып мужыцкіх вазоў будзіў іх, і ў агнях начлежнікаў за ракою бачылі яны агнявыя віцы. Яны баяліся занадта мучыць той люд, што заставаўся ў жывых, бо жорсткі позірк Вашчылы, бо моцныя рукі Карпача, бо адвагу Ветру бачылі яны ў кожным позірку, у кожных мазалістых руках, у тысячах твараў і тысячах рук беларускіх.Што ж датычыцца Ветру, дык яго, разам з іншымі, зашылі жылаю ў мядзведжую шкуру і зацкавалі хартамі ў марозны ясны дзень на плошчы горада Крычава. Калі ён, задушыўшы некалькі ваўкарэзаў, упаў і вялікі хорт упяўся ў яго глотку, што спявала песні і смяялася, калі ўжо нельга было вызначыць нічога чалавечага ў тым, што ляжала на зямлі, – сівая жанчына ў чорным рантуху раптам крыкнула і ўпала мёртвай на прымяты снег.Сэрца яе не вытрымала.І над корчамі страчанах, над палаючымі сёламі, над пaлямі і шыбеніцамі, над бядою народная рагаталі прэсвітэры-інквізітары, рагатаў Пястрыцкі, рагаталі суддзі трыбуналу... Адзіны чалавек, які мог растлумачыць, што смяяцца ім няма прычыны, ляжаў мёртвы на зямлі, і яны са здзіўленнем прыгадвалі яго словы: “Мой праклён хутка з’явіцца на вашых ілбах!”Паны, да якіх ён дакрануўся, яшчэ нічога не разумеючы, рагаталі над корчамі страчаных.Усе яны памёрлі.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15